Украінская мова: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 245:
Гісторыя ўкраінскай мовы пачынаецца ад [[праславянская мова|праславянскага моўнага адзінства]] (да [[VI стагодзьдзе|VI]] стагодзьдзя н. э.). Дакладна ўстаноўлена, што спэцыфічныя моўныя рысы ўкраінскай мовы сустракаюцца ўжо ў помніках [[XI стагодзьдзе|XI]]—[[XIII стагодзьдзе|XII]] стагодзьдзяў, якія паходзяць з Паўднёвай Русі<ref>''Франко І.'' Студії над найдавнішим київським літописом. // Франко І. Зібрання творів, т. 6. К., 1976 {{ref-uk}}</ref>. Яны сыстэматычна выяўляюцца ў помніках позьняга часу ([[XIV стагодзьдзе|XIV]]—[[XV стагодзьдзе|XV]] стагодзьдзяў). Украінскі этнас фармаваўся ў нетрах [[Кіеўская Русь|Кіеўскай Русі]], перш за ўсё на аснове насельніцтва [[Кіеўскае княства|Кіеўскага]], [[Чарнігаўскае княства|Чарнігаўскага]], [[Пераяслаўскае княства|Пераяслаўскага]], [[Галіцка-Валынскае княства|Галіцкага і Валынскага]] княстваў. Кансалідацыі ўкраінскага народу, станаўленьню ягонай мовы перашкаджала тая акалічнасьць, што пасьля мангольскага нашэсьця ў [[XIII стагодзьдзе|XIII]] стагодзьдзі ўкраінскія землі ўваходзілі ў склад розных дзяржаваў. Так, [[Чарнігаў|Чарнігава]]-[[Северская зямля|Севершчына]], [[Падольле]] і [[Кіеў]]шчына зь Пераяслаўшчынай, а таксама вялікая частка [[Валынь|Валыні]] належалі [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікаму Княству Літоўскаму]] з афіцыйнаю «рус[ь]кай», г. зн. агульнай [[Старабеларуская мова|старабеларуска-ўкраінскай]] мовай; Паўночная [[Букавіна]] стала часткаю [[Малдаўскае княства|Малдаўскага княства]] — тут таксама доўгі час усе дзяржаўныя справы вяліся на «рус[ь]кай» мове; частку Заходняй Валыні і [[Галічына|Галічыну]] захапіла [[Польскае Каралеўства (1385—1569)|Польшча]], а [[Закарпацьце]] — [[Вугоршчына]].
 
Ужо ў пэрыяд існаваньня ВКЛ гаворкі ўкраінскае мовы кантактавалі з нормамі маўленьня [[старабеларуская мова|старабеларускае мовы]]. [[Украінізмы]] ў тагачаснай беларускай літаратуры вядомыя прынамсі з [[15 стагодзьдзе|XV]] ст. і ўкараняліся дзякуючы творам на аснове ўкраінскіх крыніцаў; твораў, створаных на этнічным беларуска-ўкраінскім памежжы, а таксама дзякуючы перамяшчэньню цэнтру [[ВКЛ|літоўскага]] праваслаўя зь [[Вільня|Вільні]] ў [[Кіеў]]. Зь іншага боку, трапленьнетрапленьню ў старабеларускую мову ўкраінізмаў спрыялі аўтары паходжаньнем з украінскіх зямель, якія тварылі на тэрыторыях сучаснай Беларусі. ГэтыяДа ўкраінізмыгэтых датычыліукраінізмаў адносілася ня толькі лексыкілексыка, але й словы з украінскай агаласоўкай, лексычныя або словаўтваральныя ўкраінізмы<ref name="энцык">{{Кніга|аўтар=У. В. Анічэнка|частка=Украінізм|загаловак=Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах|арыгінал=|спасылка=|адказны=[[Генадзь Пашкоў]]|выданьне=|месца=Менск|выдавецтва=[[Беларуская энцыклапедыя]]|год=2003|том=16|старонкі=206|старонак=576|сэрыя=|isbn=985-11-0263-6|наклад=10 000}}</ref>.
 
Асабліва вялікае значэньне для кансалідацыі ўкраінскага народу і ягонай мовы, разьвіцьця яго самасьвядомасьці і дзяржаўнасьці меў Кіеў. Гэты горад стаў магутным цэнтрам разьвіцьця і распаўсюду навукі, адукацыі і культуры, тут зарадзіліся ідэі народна-вызваленчай барацьбы супраць чужаземнага прыгнёту. У 2-й палове [[XVI стагодзьдзе|XVI]] — 1-й палове [[XVII стагодзьдзе|XVII]] стагодзьдзяў украінцы засялялі ў асноўным Кіеўшчыну, Чарнігаўшчыну, Палтаўшчыну, Брацлаўшчыну (Падольле), Запорожжа, Валынь, Галічыну, Паўночную Букавіну і Закарпацкую Русь. У гэты час узмацняецца міграцыйны рух украінцаў з захаду на ўсход — на поўдзень Кіеўшчыны, Брацлаўшчыну, левабярэжную Ўкраіну, Слабажаншчыну.