Паняцьце: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
у літаратуры артаграфія не выпраўляецца
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д артаграфія, вікіфікацыя using AWB
Радок 1:
'''Паняцьце''' — адна з асноўных адзінак мысьліцельнай дзейнасьці, найвышэйшы ўзровень абагульненьня; лягічная форма, з дапамогай якой будуюцца іншыя формы мысьленьня (суджэньне, вывад). Бывае канкрэтным і абстрактным. Як прадукт і вынік пазнавальнай дзейнасьці чалавека фарміруецца праз абстрагаваньне, ідэалізацыю, параўнаньне, абагульненьне і вызначэньне; фіксуе паасобныя фрагмэнты быцьця і цэласны сьвет. Паводле зьместу паняцьце аб'ектыўнаеаб’ектыўнае (у ім акумуляваны шматвяковы практычны вопыт чалавецтва); гібкае, рэлятыўнае, што вынікае з унівэрсальнага руху, прынцыпу ўсеагульнай сувязі і ўзаемаабумоўленасьці зьяў (аб'ектаб’ект дыялектычнай лёгікі). У канчатковым выніку паняційная форма прыводзіць да тэорыі.
 
Тэрмін ''паняцьце'' ўведзены стоікамі (3-2 ст. да.н.э.). Паводле [[Зянон з Кітыёна|Зянона з Кітыёна]], паняцьце — спасьцігнутае ўяўленьне. Разгорнутая канцэпцыя паняцьця зьмешчана ў творах Плятона. Дэмакрыт зьвязваў паняцьце з пачуцьцёвымі рэчамі. Плятон лякалізаваў яго ў сфэры мысьленьня і сьвеце ідэй, Арыстоцель разьвіў яго і прадставіў у выглядзе сыстэмы паняцьцяў. У сярэднявеччы дыскусіі вакол прыроды паняцьця праявіліся ў барацьбе наміналізму і рэалізму. У канцы 17-пачатку 18 стагодзьдзя разьвівалася эмпірычная тэорыя паняцьця (Дж.Лок). Прадстаўнікі клясычнай нямецкай філязофіі (Кант, Фіхтэ, Шэлінг, асабліва Гегель) раскрылі супярэчлівы характар мысьленьня, паказалі абстрактнасьць і канкрэтнасьць паняцьця, яго арганічную цэльнасьць і працэсуальнасьць.