Аповесьць мінулых часоў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
скасаваньне 4 рэдагаваньняў да вэрсіі 1651242 аўтарства Mr. Sрock:
артаграфія
Радок 8:
Асновай твору зьяўляецца старажытны летапісны звод, у якім падзеі даводзяцца да [[1037]]. Гэтая частка твору была напісаная ў часы княжаньня [[Яраслаў Мудры|Яраслава Мудрага]].
 
Першую рэдакцыю зводу зрабіў буйны царкоўны і палітычны дзеячдзяяч Русі [[Нікан]], які працягнуў падзеі да [[1073]], унёс літаратурны запіс аб прызваньні варагаў. З [[1061]] ім даюцца дакладныя зьвесткі. Нікан упершыню паведаміў пра [[Менск]] пад [[1067]] і апісаў [[бітва на Нямізе|бітву на Нямізе]] (магчыма, паводле аповедаў яе ўдзельнікаў).
 
Другая рэдакцыя атрымала назву Пачатковага зводу, бо падзеі былі даведзеныя да [[1093]] і дапоўнены наўгародзкімі зьвесткамі. Яго аўтар ва ўмовах аслабленьня [[Кіеўская Русь|Кіеўскай дзяржавы]] імкнецца даць станоўчую ацэнку першым кіеўскім князям, высока ацаніць іх ваенныя заслугі.