Сусьветнае павуціньне: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 110 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q466 (translate me)
д выпраўленьне перанакіраваньня на шаблён
Радок 9:
[[Файл:WorldWideWebAroundWikipedia.png|thumb|300px|Сусьветнае павуціньне вакол Вікіпэдыі]]
 
Сусьветная павуціньне ўтвараюць мільёны вэб-сэрвэраў сеткі [[Інтэрнэт]], разьмешчаных па ўсяму сьвету. Вэб-сэрвэр зьяўляецца [[кампутарная праграма|праграмай]], якая запускаецца на падлучаным да сеціва кампутарам і выкарыстоўвае пратакол HTTP для перадачы зьвестак. У найпростым выглядзе такая праграма атрымлівае па сеціву HTTP-запрос на пэўны рэсурс, знаходзіць адпаведны файл на лякальным цьвёрдым дыску і адпраўляе яго па сеціву кампутару, які зрабіў запрос. Больш складаныя вэб-сэрвэры здольныя дынамічна разьмяркоўваць рэсурсы ў адказ на HTTP-запрос. Для ідэнтыфікацыі рэсурсаў (часьцяком файлаў ці іх часткаў) у Сусьветным павуціньні выкарыстоўваюцца адзінападобныя ідэнтыфікатары рэсурсаў URI ({{langмова-en|Uniform Resource Identifier}}). Для вызначэньня месцазнаходжаньня рэсурсаў у сеціве выкарыстоўваюцца адзінападобны лякатары рэсурсаў [[URL]] ({{langмова-en|Uniform Resource Locator}}). Такія URL-лякатары злучаюць у сабе тэхналёгію ідэнтыфікацыі URI і сыстэму дамэнных імёнаў DNS ({{langмова-en|Domain Name System}}) — дамэнная імя (ці непасрэдна [[IP]]-адрас у лічбавым запісу) уваходзіць у склад URL для пазначэньня кампутара (дакладней — аднаго зь яго сеціўных інтэрфэйсаў), які выконвае код патрэбнага вэб-сэрвэра.
 
Для агляду інфармацыі, якая была атрыманая ад вэб-сэрвэра, на кліенцкім кампутары прымяняецца спэцыяльная праграма — [[браўзэр|вэб-браўзэр]]. Асноўная функцыя вэб-браўзэра — адлюстраваньне гіпэртэксту. Сусьветнае павуціньне непарыўна зьвязанае з паняткамі гіпэртэксту і гіпэрспасылкі. Большая частка інфармацыі ў сеціве ўяўляе сабой менавіта гіпэртэкст. Для палягчэньня стварэньня, захоўваньня і адлюстраваньня гіпэртэксту ў Сусьветным павуціньні традыцыйна выкарыстоўваецца мова [[HTML]] ({{langмова-en|HyperText Markup Language}}), мова разьметкі гіпэртэксту. Работы па разьметке гіпэртэксту называецца вёрсткай, майстра па разьметке называюць вэб-майстрам ці вэбмайстрам (без злучка). Пасьля HTML-разьметкі гіпэртэкст, які атрымаўся, месьціцца ў файл, такой HTML-файл зьяўляецца самым распаўсюджаным рэсурсам Сусьветнага павуціньня. Пасьля таго, як HTML-файл становіцца даступным вэб-сэрвэру, яго пачынаюць называць «вэб-старонкай». Набор вэб-старонак утварае вэб-сайт. У ніпэртэкст вэб-старонак дадаюцца гіпэрспасылкі. Гіпэрспасылкі дапамагаюць карыстальнікам Сусьветнага павуціньня легка перамяшчацца паміж рэсурсамі (файламі) не залежачы ад таго, знаходзяцца рэсурсы на лякальным кампутары ці на аддалены сэрвэры. Гіпэрспасылкі вэба заснаваныя на тэхналёгіі URL.
 
== Крыніцы ==