Палямон (літоўскі князь): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д Typo fixing using AWB
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
выпраўленьне спасылак
Радок 7:
Па легендзе рымлянін Палямон, сваяк імпэратара [[Нэрон]]а, ратуючыся ад жорсткасьці імпэратара зь пяцьцюстамі шляхетнымі сямействамі, прыплыў да вусьця [[Нёман]]у, а па Нёмане дабраўся да рэкаў [[Дубіса|Дубісы]] і [[Юрась (прыток Нёмана)|Юрасі]]. Тут яны пасяліліся, назваўшы гэту зямлю [[Жамойція]]й (нізкай зямлёй). Дадзеную легенду трохі разьвіў [[Мацей Стрыйкоўскі]], які перасунуў перасяленьне на 452 рок і растлумачыў гэта тым, што продкі літоўцаў ратаваліся ад зьверстваў [[Атыла|Атылы]]<ref name="ul_130">{{кніга|аўтар=[[Мікалай Улашчык|Улашчык М. М.]]|загаловак=Уводзіны ў вывучэньне беларуска-літоўскага летапісаньня|старонкі=130}}</ref>.
 
Аўтары легенды даволі дрэнна ведалі геаграфію [[Літва старажытная|Літвы]] і [[Беларусь|Беларусі]], таму ў ёй сустракаецца мноства геаграфічных памылак і недарэчнасьцяў. Акрамя таго, існавалі шматлікія храналягічныя праблемы, а таксама неадпаведнасьць зь некаторымі іншымі крыніцамі. Паколькі вялікая частка тэксту датычыцца навакольляў гораду [[Наваградак]], легенда, хутчэй за ўсё, паўстала менавіта ў гэтым горадзе<ref name="ul_158">{{кніга|аўтар=[[Мікалай Улашчык|Улашчык М. М.]]|загаловак=Уводзіны ў вывучэньне беларуска-літоўскага летапісаньня|старонкі=158—159}}</ref>.
 
Легенда пра Палямона даволі шырока разглядалася ў гістарыяграфіі. Да публікацыі «[[Хроніка Быхаўца|Хронікі Быхаўца]]» шматлікія былі ўпэўненыя ў тым, што легенда складзеная Стрыйкоўскім, хоць [[Васіль Тацішчаў]] зважаў на тое, што некаторыя элемэнты легенды маюцца ў шэрагу больш раньніх гісторыкаў<ref>{{кніга|аўтар=Тацішчаў В. М.|загаловак=Гісторыя расейская|месца=М, Л|год=1962|том=I|старонкі=290}}</ref>. У гістарычнасьці легенды сумняваліся ўжо ў XVIII стагодзьдзі: [[Мікалай Карамзін]] пісаў, што зьвесткі пра паходжаньне літоўцаў «казачныя й відавочна заснаваны на здагадках»<ref>{{кніга|аўтар=Карамзин М. М.|загаловак=Гісторыя дзяржавы Расейскай|месца=Спб|год=1842|том=II, гл. II|старонкі=17, нататка 35}}</ref>.