Палямон (літоўскі князь): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д Typo fixing using AWB
Радок 3:
'''Палямон''' — мітычны родапачынальнік дынастыі [[Імёны Вялікіх князёў Літоўскіх|літоўскіх князёў]] [[Палямонавічы|Палямонавічаў]].
 
У сучаснай [[гістарыяграфія|гістарыяграфіі]] прынята лічыць, што легенда была прыдуманая ў XV ці ў XVI стагодьдзістагодзьдзі з мэтай даказаць паходжаньне вышэйшай літоўскай шляхты ад рымлянаў і літоўскай дзяржаўнасьці ад рымскай<ref>{{кніга | загаловак=Lithuania Ascending: A Pagan Empire Within East-Central Europe, 1295-1345 | first=S. C. | last=Rowell | year=1994 | publisher=Cambridge University Press | series=Cambridge Studies in Medieval Life and Thought: Fourth Series| isbn=9780521450119 | page=41 }}</ref>. Яшчэ ў другой палове XV стагодзьдзя [[Ян Длугаш]] пісаў, што ў літоўцаў рымскія карані, але не паглыбляўся ў дэталі. Легенда пра Палямона й заснаваньне Літвы ўпершыню згадваецца ў другой рэдакцыі [[Беларуска-літоўскія летапісы|беларуска-літоўскіх летапісаў]], створанай у 1520-х ці 1530-х гадах<ref name=palemonas>''Ivinskis Z.'' Palemonas // Lietuviu enciklopedija. — Boston, Massachusetts: Lietuviu enciklopedijos leidykla, 1953–1966. — Vol. 21. — P. 400—401.</ref>.
 
Па легендзе рымлянін Палямон, сваяк імпэратара [[Нэрон]]а, ратуючыся ад жорсткасьці імпэратара зь пяцьцюстамі шляхетнымі сямействамі, прыплыў да вусьця [[Нёман]]у, а па Нёмане дабраўся да рэкрэкаў [[Дубіса|Дубісы]] і [[Юрась (прыток Нёмана)|Юрасі]]. Тут яны пасяліліся, назваўшы гэту зямлю [[Жамойтыя|ЖамойтыяйЖамойція]]й (нізкай зямлёй). Дадзеную легенду трохі разьвіў [[Мацей Стрыйкоўскі]], які перасунуў перасяленьне на 452 рок і растлумачыў гэта тым, што продкі літоўцаў ратаваліся ад зьверстваў [[Атыла|Атылы]]<ref name="ul_130">{{кніга|аўтар=[[Мікалай Улашчык|Улашчык М. М.]]|загаловак=Уводзіны ў вывучэньне беларуска-літоўскага летапісаньня|старонкі=130}}</ref>.
 
Аўтары легенды даволі дрэнна ведалі геаграфію [[Літва|Літвы]] і [[Беларусь|Беларусі]], таму ў ёй сустракаецца мноства геаграфічных памылак і недарэчнасьцяў. Акрамя таго, існавалі шматлікія храналягічныя праблемы, а таксама неадпаведнасьць зь некаторымі іншымі крыніцамі. Паколькі вялікая частка тэксту датычыцца навакольляў гораду [[Наваградак]], легенда, хутчэй за ўсё, паўстала менавіта ў гэтым горадзе<ref name="ul_158">{{кніга|аўтар=[[Мікалай Улашчык|Улашчык М. М.]]|загаловак=Уводзіны ў вывучэньне беларуска-літоўскага летапісаньня|старонкі=158—159}}</ref>.
 
Легенда пра Палямона даволі шырока разглядалася ў гістарыяграфіі. Да публікацыі «[[Хроніка Быхаўца|Хронікі Быхаўца]]» шматлікія былі ўпэўненыя ў тым, што легенда складзеная Стрыйкоўскім, хоць [[Васіль Тацішчаў]] зважаў на тое, што некаторыя элемэнты легенды маюцца ў шэрагу больш раньніх гісторыкаў<ref>{{кніга|аўтар=Тацішчаў В. М.|загаловак=Гісторыя расейская|месца=М, Л|год=1962|том=I|старонкі=290}}</ref>. У гістарычнасьці легенды сумняваліся ўжо ў XVIII стагодзьдзі: [[Мікалай Карамзін]] пісаў, што зьвесткі пра паходжаньне літоўцаў «казачныя й відавочна заснаваны на здагадках»<ref>{{кніга|аўтар=Карамзин М. М.|загаловак=Гісторыя дзяржавы Расейскай|месца=Спб|год=1842|том=II, гл. II|старонкі=17, нататка 35}}</ref>.