Лідзкі замак: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 5:
'''Лідзкі замак''' — [[абарончае збудаваньне]] ў [[Ліда|Лідзе]], узьведзенае ў [[1330-я]] гады з каменю і цэглы на загад [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікага князя]] [[Гедымін]]а. Знаходзіўся ў валоданьні вялікіх князёў літоўскіх.
 
Па сьмерці Гедыміна Ліда зрабілася сталіцаю княства, якім паводле чаргі валодалі [[Альгерд]], яго сын [[Ягайла]] і [[Вітаўт]]. У той час Лідзкі замак уяўляў сабою моцнае умацаваньнеўмацаваньне. Шматразова яго штурмавалі [[крыжакі]]. Толькі адна з тых атак у [[1384]] годзе завяршылася посьпехам крыжакоў. У [[1422]] годзе у замку гасьціў кароль Ягайла пасьля вянчаньня ў [[Наваградак|Наваградку]] з княжной [[Соф'я Гальшанская|Соф’яй Гальшанскай]].
 
Замкавыя муры былі адрэстаўраваныя ў міжваенны час, што дазволіла захаваць іх у добрым стане да сёньняшняга дня. Замак мае форму [[чатырохкутнік]]а памерамі 93,5 × 83,45 × 80 × 84 м абкружаную мурам вышынёю да 15 м, і шырынёю 2 — 1,5 м зь дзьвюма вонкавымі чатырохкутнымі вежамі. Ад [[1982]] году вяліся аднаўленчыя працы па наданьні збудаваньню першатворнага выгляду. Сьпярша аднавілі вежу і драўляную абаронную галерэю, што цягнецца уздоўж кароны муроў са стрэльніцамі, пазьней — другую вежу і астатнія дзялянкі муроў.