Дзёньнік будучыні: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 13 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q494357 (translate me)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 70:
 
=== Уладальнікі дзёньнікаў будучыні ===
'''ЮкитэруЮкітэру АманоАмана''' ([[Японская мова|яп.]] 天野雪輝 ''Амана Юкітэру'') — галоўны герой, 14-гадовы юнак, уладальнік першага дзёньніка будучыні «Абыякавы дзёньнік» ([[Японская мова|яп.]] 無差別日記 ''Мусабэцу Нікі''). Пакутуе комплексам непаўнавартаснасьці, трымаецца ў баку ад людзей і першапачаткова мае толькі дзьвюх ўяўных сяброў — божышча Дэуса й ягоную памагатую, Мурумуру. Нягледзячы на сваю нелюдзімасьць, прызнае, што ў душы адзінокі й хацеў бы мець шмат сяброў. У параўнаньні з астатнімі ўладальніками дзёньнікаў, якія маюць разьвітыя навыкі забойства, вельмі слабы. Таму, хоць ён спачатку й не падзяляе пачуцьці закаханае ў яго Юна, якая валодае другім дзёньнікам будучыні, ён вымушаны прымаць ейнаю абарону. Паступова Юкітэру ўлюбляецца ў Юна, але тое, што Юна часам паводзіць сябе, як маньяк, адпуджвае яго. Нягледзячы на сваю слабасьць, Юкітэру здольны пазьбегнуць прадказанай яму дзёньнікам сьмерці — адзінага прароцтва, якое, паводле задумцы Дэуса, уладальнік дзёньніка зьмяніць ня ў сілах. З прычыны гэтага, іншымі ўладальнікамі дзёньнікаў ён лічыцца найбольш небясьпечным праціўнікам і першачарговай мэтай. Таму як Юкітэру глядзіць на ўсё з боку, ягоны дзёньнік апісвае ўсё тое, што адбываецца вакол яго, але не апісвае, што здарыцца з самім Юкітэру. Аднак гэты недахоп кампэнсуецца дзёньнікам Юна.
 
У первшам сьвеце Юкітэру й Юна перамаглі ўсіх іншых уладальнікаў дзёньнікаў, аднак ні адзін зь іх не хацеў забіваць іншага. Таму яны зьдзейсьнілі падвойнае самагубства, але ў рэчаіснасьці памёр толькі Юкітэру.