Уйгурская мова: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Крыніца — https://en.wikipedia.org/w/index.php?title=Uyghur_language&oldid=588339812, https://ru.wikipedia.org/w/index.php?title=Уйгурский_язык&oldid=58368827 + ад сябе
стыль
Радок 39:
# У шэрагу выпадкаў зьнікае гук ''r'' за кошт падаўжэньня папярэдняга гуку (напр. ''bi'' замест ''bir'' — «адзін»)<ref>С. Е. Малаў, Вывучэньне жывых цюрскіх гаворак Заходняга Кітаю, Усходнія запіскі, т. I, Ленінград, 1927; Яго ж, Матэрыялы па ўйгурскіх гаворках Сінь-Цьзяну. Зборнік, прысьвечаны С. Ф. Ольдэнбургу, Ленінград, 1927.{{ref-ru}}</ref>.
 
У фанэтыцы для ўйгурскай мовы характэрныя шматлікія адхіленьні ад [[сынгарманізм]]у (закону гармоніі галосных у слове, характэрнай для цюрскіх моваў, які асаблівым чынам дазваляе розным галосным гукам узьнікаць у словах). Пры агульнай несумнеўнай [[аглютынацыйныя мовы|аглютынацыйнасьці]] шырока прадстаўленыя элемэнты фузіі — [[фанэтыка|фанэтычныя]] чаргаваньні на зьбегу [[марфэма]]ў, а таксама неўласьцівыя цюрскім мовам рэгрэсіўная асыміляцыя галосных і зычных (''баш'' '«галава'» — ''бешы'' '«ягоная галава'»; ''таг'' '«гара'» — ''такка'' '«да гары'») ды рэдукцыя галосных (''мəктəп'' '«школа'» — ''мəктивим'' '«мая школа'»). У [[лексыка|лексыцы]], побач са звычайнымі для большасьці цюрскіх моваў шматлікімі пэрсыдзкімі й арабскімі запазычаньнямі, прадстаўленыя запазычаньні з [[кітайская мова|кітайскай мовы]] (у літаратурнай мове ўйгураў Сіньцьзяну); у літаратурнай мове сярэднеазіяцкіх уйгураў шматлікія расейскія запазычаньні.
 
Калі лічыць старажытна-, стара- і новаўйгурскую мовы пераемніцамі адна адной (што не бясспрэчна і шэрагам дасьледчыкаў адмаўляецца), ва ўйгурскай адсочваецца самая доўгая сярод усіх цюрскіх моваў пісьмовая традыцыя, цесна зьвязаная з гісторыяй іншых цюрскіх літаратурных моваў. Найранейшыя помнікі, трактаваныя як старажытнаўйгурскія, прылічваюць да [[5 стагодзьдзе|V]]-[[8 стагодзьдзе|VIII]] стагодзьдзяў; яны запісаныя з дапамогай розных сыстэмаў пісьмовасьці — маніхейскай (V ст.); рунічнай (V—VIII стст.); сагдыйскай, створанай на аснове стараарамэйскай пісьмовасьці, якая паслужыла гэтаксама асновай для ўйгурскай пісьмовасьці (з VIII ст.); старажытнаіндыйскай пісьмовасьці брагмі. З [[11 стагодзьдзе|XI стагодзьдзя]] уйгуры пачалі карыстацца арабскай пісьмовасьцю, а ўйгурская паступова выйшла з карыстаньня, захаваўшыся, аднак, да [[17 стагодзьдзе|XVII стагодзьдзя]] ў будыйскіх манастырах і да XV ст. у канцылярыях Тымурыдаў, а таксама паслужыўшы асновай для старамангольскай пісьмовасьці (для мангольскай мовы, якая, аднак, не належыць да цюрскіх). З XI ст. прынята весьці адлік уйгурскай літаратуры, якая ў значнай ступені зьяўляецца агульным здабыткам шматлікіх цюркамоўных народаў [[Сярэдняя Азія|Сярэдняй Азіі]] й Сіньцьзяну.