Пітэр Паўль Рубэнс: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне
Радок 26:
 
=== Жыцьцё ў Італіі ===
[[Файл:RubensRetrato lermaecuestre del duque de Lerma (Rubens).jpg|міні|зьлева|200пкс|''Конны партрэт герцага Лерма'', [[1603]] год, [[Музэй Прада]], Мадрыд]]
[[Файл:Rubens vallicella.jpg|міні|справа|200пкс|''Маці Божая з дзіцем аблюбаваным анёламі'', [[1608]] год, Рым]]
У [[1600]] годзе Рубэнс адправіўся ў [[Італія|Італію]]. Ён спыніўся спачатку ў [[Вэнэцыя|Вэнэцыі]], дзе ён убачыў карціны [[Тыцыян]]а, [[Паолё Вэранэзэ|Вэранэзэ]] й [[Тынтарэта]], перш чым пасяліцца ў [[Мантуя|Мантуі]] пры двары герцага [[Вінчэнца I Гонзага]]. Афарбоўка й кампазіцыі Вэранэзэ й Тынтарэта зрабілі непасрэдны ўплыў на жывапіс Рубэнса й ягоныя больш позьнія працы, стыль якіх адрозьніваўся моцным уплывам [[Тыцыян]]а. Пры фінансавай падтрымцы з боку герцага, Рубэнс пазьней адправіўся ў [[Рым]] праз [[Флярэнцыя|Флярэнцыю]] ў [[1601]] годзе. Там ён вывучаў клясычнае грэцкае й рымскае мастацтва й капіяваў працы італьянскіх майстроў, як то эліністычная скульптура «''[[Ляакоан і ягоныя сыны]]''», якая асабліва паўплывала на яго, а таксама працы [[Мікелянджэлё]], [[Рафаэль]] і [[Леанарда да Вінчы]]. Таксама Рубэнс знаходзіўся пад уплывам вельмі натуралістычных карцінаў [[Караваджа]]. Пазьней ён зрабіў копію адной з карцінаў гэтага мастака «''[[Злажэньне ў магілу Хрыста (Караваджа)|Злажэньне ў магілу Хрыста]]''», рэкамендаваўшы яе свайму заступніку, герцагу Мантуі, а таксама згуляў важную ролю ў набыцьці адной зь ягоных твораў для царквы [[ордэн дамініканаў|дамініканцаў]] у Антвэрпэне. Падчас гэтага першага знаходжаньня ў Рыме, Рубэнс скончыў працу над сваім першым заказаным алтаром для рымскай царквы [[Санта-Крочэ-ін-Джэрусалемэ]].