Музыка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Музыка&oldid=1719502
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д →‎Гісторыя: выпраўленьне спасылак
Радок 9:
Як самастойны від [[мастацтва]] музыка зарадзілася яшчэ ў першабытным грамадзтве. Музычная культура першых цывілізацыяў сьвету ([[Старажытны Эгіпет]], [[Мэсапатамія]], [[Індыя]], [[Кітай]], [[Старажытная Грэцыя]]) характарызавалася дзейнасьцю прафэсійных музыкаў, якія выступалі пры дварах мясцовых кіраўнікоў, падчас грамадзкіх сьвяткаваньняў, масавых абрадавых дзеяў.
 
У эпоху [[Сярэднявечча]] для музыкі былі характэрны строгая традыцыйнасьць, кананічнасьць, калектыўнасьць, слабае выяўленьне індывідуальнага пачатку. У эпоху [[Адраджэньне|Адраджэньня]] ў Заходняй і Цэнтральнай Эўропе на аснове ідэалёгіі [[гуманізм]]у расквітнела сьвецкае мастацтва, якое вызначалася большай свабодай ад кананічных нормаў, узрастаньнем творчай індывідуальнасьці. У гэтым пляне вельмі цікава [[Музычнае мастацтва Вялікага княства Літоўскага|музычнае мастацтва Вялікага княства Літоўскага]]. На працягу [[17 стагодзьдзе|XVII]]—[[20 стагодзьдзе|XX стагодзьдзя]] кампазытарская творчасьць разьвівалася пад уплывам і ў рэчышчы розных мастацкіх стыляў, кірункаў — [[барока]], [[клясыцызм]], [[ракако]], [[рамантызм]], [[Рэалізм (мастацтва)|рэалізм]], [[імпрэсіянізм]], [[авангард]]ызм і іншыя. Атрымалі шырокае распаўсюджаньне [[опэра]] й [[балет]]. Зь сярэдзіны [[19 стагодзьдзе|XIX стагодзьдзя]] ў [[Заходняя Эўропа|Заходняй Эўропе]] пачаў фармавацца новы музычна-тэатральны жанар [[апэрэта]]; у прафэсійнай творчасьці пачала выдзяляцца самастойная лінія «лёгкай» (побытавай, танцавальнай) музыкі, пачала нараджацца забаўляльная эстрадная музыка. Найбольш яркімі, таленавітымі кампазытарамі [[18 стагодзьдзе|XVIII]]—[[20 стагодзьдзе|XX стагодзьдзя]] зьяўляюцца [[Ёган Сэбастыян Бах|Бах]], [[Вольфганг Амадэй Моцарт|Моцарт]], [[Людвіг ван Бэтговэн|ван Бэтговэн]], [[Фрыдэрык Шапэн|Шапэн]], [[Фэрэнц Ліст|Ліст]], [[Эдвард Грыг|Грыг]], [[Джузэпэ Вэрдзі|Вэрдзі]], [[Джакама Пуччыні|Пуччыні]], [[Рыхард Вагнэр|Вагнэр]], [[Пётар Чайкоўскі|Чайкоўскі]], [[Сяргей Рахманінаў|Рахманінаў]], [[Рыхард Штраўс|Штраўс]], [[Густаў Малер| Малер]], [[Ігар Стравінскі|Стравінскі]], [[Арнольд Шонбэрг|Шонбэрг]], [[Бэнджамін Брытэн|Брытэн]], [[Сяргей Пракоф’еў|Пракоф’еў]], [[Дзьмітры Шастаковіч|Шастаковіч]], [[Леанард Бэрнстайн|Бэрнстайн]], [[Джордж Гершвін|Гершвін]]. У XX стагодзьдзі ўзьніклі й атрымалі шырокае распаўсюджаньне такія новыя музычныя кірункі, плыні, віды мастацтва, як [[джаз]], [[рок-музыка]], [[папулярная музыка|поп-музыка]].
 
== Крыніцы ==