Мэтабалізм: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 87 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q1057 (translate me)
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д дапаўненьне
Радок 1:
[[Файл:ATP-3D-vdW.png|200пкс|міні|Структура адэназінтрыфасфату (АТФ), цэнтральнага прамежкавага элемэнту ў энэргетычным абмене]]
'''Мэтабалізм''' (ад {{мова-el|μεταβολή|скарочана}} — «пераўтварэньне, зьмена»), '''абмен рэчываў''' — поўны працэс пераўтварэньня [[хімічнае рэчыва|хімічных рэчываў]] у [[арганізм]]у, якія забясьпечваюць яго рост, разьвіцьцё, дзейнасьць і [[жыцьцё]] агулам. У жывым арганізме ўвесь час расходуецца [[энэргія]], прычым ня толькі падчас фізычнай і разумовай працы, але і пры поўным спакоі ([[сон|сьне]]). Абмен рэчываў уяўляе сабой комплекс [[біяхімія|біяхімічных]] і энэргетычных працэсаў, якія забясьпечваюць выкарыстаньне харчовых рэчываў для патрэбаў арганізма і задавальненьня яго запатрабаваньняў у плястычных і энэргетычных рэчывах.
 
Мэтабалізм ляжыць у аснове ўсіх біялягічных зьяваў. Ён, як правіла, падяеляцца на дзьве катэгорыі. Першая зь іх — [[катабалізм]], у выніку якога арганічныя рэчывы разбураюцца і выніковая энэргія выкарыстоўваецца шляхам вузавага дыханьня, іншая — [[анабалізм]], у выніку якога энэргія выкарыстоўваецца для пабудовы кампанэнтаў [[вуза|вузы]], як то пратэінавыя і нуклеінавыя [[кісьля|кісьлі]].
 
Хімічныя рэакцыі мэтабалізму арганізаваны праз мэтабалічныя шляхі, у якіх адзін хімічны элемэнт пераўтвараецца праз шэраг крокаў у іншы з дапамогай пасьлядоўнасьці [[фэрмэнты|фэрмэнтаў]]. Фэрмэнты маюць вырашальнае значэньне для абмену рэчываў, паколькі яны дазваляюць арганізмам вырабляць пажаданыя рэакцыі, якія патрабуюць выдаткаў энэргіі, і якія не адбудуцца самі па сабе. Фэрмэнты дзейнічаюць як [[каталізатар]]ы, якія дазваляюць рэакцыі працякаць больш хутка. Яны таксама валодаюць магчымасьцю рэгуляваньня мэтабалічных шляхоў у адказ на зьмены ў навакольным асяродзьдзі вузаў або на сыгналы ад іншых вузаў.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Metabolism}}
* [http://www.rpi.edu/dept/bcbp/molbiochem/MBWeb/mb1/MB1index.html Біяхімія мэтабалізму]. {{ref-en}}
* [http://www.chemsoc.org/networks/LearnNet/cfb/contents.htm Хімія для біёлягаў]. {{ref-en}}
 
{{Накід:Біялёгія}}