Бэнэдыкт Гэрбэст: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 2 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2502886 (translate me)
афармленьне, выпраўленьне спасылак
Радок 1:
'''Бэнэдыкт Гэрбэст''' ({{langмова-pl|Benedict Herbest}}; [[1531]], [[Новае Места (Старасамбарскі раён)|Новае Места]] — [[1593]], [[Ярослаў]]) — [[палякі|польскі]] [[езуіт]], пэдагог, [[багаслоў]]-палеміст, арганізатар польскай школы [[16 стагодзьдзе|XVI]] ст.]], настаўнік [[Львоў]]скай гімназіі, езуіцкага калегіюма ў Ярославе, выкладаў у [[Унівэрсытэт імя Адама Міцкевіча|ПознаньскімПознанскім унівэрсытэце]], прафэсар [[Кракаўская акадэмія|Кракаўскай акадэміі]].
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў Новым Месьце (цяпер [[Старасамбарскі раён|Старасамбарскі р-н]], [[Львоўская вобласьць|Львоўская вобл.]]) у беднай сям’і Зеляневічаў (або Зялінскіх). Вучыўся ў [[Кракаўская акадэмія|Кракаўскай акадэміі]], дзе атрымаў вучоную ступень бакаляўра. У [[1550]]—[[1553]] — рэктар мескай гімназійнай школы ў [[Львоў|Львове]], дзе займаўся вывучэньнем старажытных моваў. З [[1555]] — рэктар у школе пры касьцёле Божай Маці ў Кракаве. У [[1559]] атрымаў ступень магістра вольных мастацтваў, у [[1561]] — доктара навук<ref name=vera>{{артыкул|аўтар=Бразгуноў А.|загаловак=Бенедыкт Гербест|арыгінал=|спасылка=http://media.catholic.by/nv/n9/art16.htm|аўтар выданьня=|выданьне=Наша Вера|тып=|месца=|выдавецтва=|год=1999|выпуск=|том=|нумар=3|старонкі=|isbn=}}</ref>, выкладаў у Кракаўскай акадэміі. Па запрашэньні гнезьненскага арцыбіскупа Ян Пшэрэнбскага наведаў яго рэзыдэнцыю ў Скернявіцах, дзе займаўся адукацыяй моладзі і напісаў шэраг сваіх вядомых на той час твораў: «Comptus...Comptus…» ([[1559]]), «Arithmeticz linearis» ([[1560]]). У [[1563]] пераехаў у [[Познань]] і стаў рэктарам Любранскага калегіюма.
 
У [[1566]] выдаў адзін з найстарэйшых [[катэхізіс]]аў на польскай мове «Навука сапраўднага хрысьціяніна» (''Nauka prauego chrzescijanina''). Неўзабаве апублікаваў сачыненьне «Апісаньне дарогі» (Wypisanie drogi), у якім расказаў пра наведваньне ў 1566 г. Львова і іншых гарадоў Рускага ваяводзтва і выказваў надзею на дасягненьне уніі з праваслаўнай Царквой. У [[1567]] у [[Кёльн]]е пабачылі сьвет ягоныя «Horarium canonicarum rationarum cum D.Augustini sententiis de Eucharistia explicatis». Памылкі чэскага духавенства ў падыходзе да пытаньняў веры выкрываў у «Confutatio picarditarum haereticorum» (Кракаў, 1567).
У [[1569]] уступіў у [[ордэн езуітаў]], у 1571 вучыўся ў [[Рым]]е (у Collegium Romanum). Вярнуўшыся ў 1572 у [[Карона Каралеўства ПольскаеПольскага|Польшчу]], стаў выкладаць у езуіцкай сэмінарыі Пултуска. У [[1574]]—[[1576]] быў членам езуіцкага калегіюма г. Брунсбэрга ў Швэцыі, спаведніком каралевы Кацярыны Ягелонкі<ref name=vera/>. Паводле іншых зьвестак, па просьбе сандамірскага ваяводы Яна Косткі ў 1574 выехаў у [[Мальбарк]] для навучаньня сыноў і сваякоў ваяводы і ў 1575-15761575—1576 гг. выкладаў у езуіцкім калегіюме ў Ярославе<ref name=prav>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = | url = http://www.pravenc.ru/text/%D0%93%D0%B5%D1%80%D0%B1%D0%B5%D1%81%D1%82%D0%B0.html| копія = | загаловак = ГЕРБЕСТ| фармат = | назва праекту = | выдавец = Православная Энциклопедия| дата = 15 ліпеня 2012 | мова = | камэнтар = }}</ref>. Быў актыўным удзельнікам [[Контрарэфармацыя|контрарэфармацыйнага]] руху ў [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] (на [[Валынь|Валыні]], [[Падольле|Падольлі]], Любліншчыне і інш.), навярнуў з [[кальвінізм]]у да каталіцтва шмат каго з выбітных асобаў таго часу. У [[1583]]-[[1584]] навяртаў праваслаўных у каталіцтва. У 1584 узначальваў езуіцкую місію ў Львове.
 
У [[1586]] у Кракаве з санкцыі кіраўніцтва ордэна выдаў свой самы знакаміты твор — «Паходжаньне веры Рымскага Касьцёлу і гісторыя грэцкае няволі: дзеля адзінства» (Wiary Kościola rzymskiego wywody y greckiego niewolnistwa historia), які адыграў ролю ў зараджэньні царкоўна-палемічнай літаратуры на Беларусі. У сваім творы Гэрбэст даводзіў, што ўсе Хрыстовы пасьлядоўнікі павінны трымацца супольна, прыняць адзіныкаляндар царкоўных сьвятаў, супольна сьвяткаваць дзень [[Уваскрэсеньне|Уваскрэшаньня]] [[Ісус Хрыстос|Сына Божага]]. У якасьці асноўнага падмацаваньня свайго закліку да задзіночаньня ён прыгадваў словы Мэсіі з [[Эвангельле паводле Яна|Эвангельля паводле Яна]] (10:16)<ref>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў у двух тамах. Том 1. Даўняя літаратура XI — першай паловы XVIII стагоддзя. — Мінск. Беларуская навука. 2006. С. 501</ref>. Акрамя таго, ён абвінавачваў праваслаўных у невуцтве (паводле Гэрбэста, яны ня здольныя да цнатлівага жыцьця, ня ўмеюць чытаць малітвы, ня ў змозе належным парадкам выконваць царкоўныя абрады, дапускаюць ідалапаклонства)<ref name=prav/>. За рэзкія выпады супраць праваслаўя кніга выклікала супольнае абурэньне і правінцыял ордэна быў змушаны забараніць яе распаўсюд
 
== Крыніцы ==
{{ЗноскіКрыніцы}}
 
== Літаратура ==
* [http://www.pravenc.ru/text/%D0%93%D0%B5%D1%80%D0%B1%D0%B5%D1%81%D1%82%D0%B0.html Гербест] у «Православной Энциклопедии»
 
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://media.catholic.by/nv/n9/art12.htm Бэнедыкт Гербест. Паходжанне веры Рымскага Касцёлу] // «Наша Вера»
* [http://www.pravenc.ru/text/%D0%93%D0%B5%D1%80%D0%B1%D0%B5%D1%81%D1%82%D0%B0.html Гербест] у «Православной Энциклопедии»
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Гэрбэст, Бэнэдыкт}}