Біпалярны транзыстар: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артаграфія
Радок 3:
Электрод, які подключаны да цэнтральнага слою, называюць ''базай'', электроды, якія падключаны да зьнешніх слаёў, называюць ''калектарам'' і ''эмітэрам''. На прасьцейшай схеме адрозненьні паміж калектарам і эмітэрам ня бачны. Насамрэч калектар адрозніваецца ад эмітэра, галоўнае адрозненьне калектара — большая плошча [[p — n-пераход|p — n-пераходу]]. Акрамя гэтага, для работы транзыстара абавязкова неабходна малая таўшчыня базы.
 
== Прынцып деяньнядзеяньня транзыстара ==
У актыўным рэжыме работы транзістар уключаны так, што яго эмітарны пераход зрушаны ў прамым напрамку (адкрыты), а калектарны пераход зрушаны ў адваротным напрамку.
Разглядзім npn транзыстар (усе ніжэй напісанае паўтараецца абсалютна аналягічна ў выпадку з pnp транзыстарам, толькі слова «электроны» замяняецца на «дзіркі», і наадварот, а таксама с заменай усіх напружаньняў на супрацьлеглыя па знаку). У npn транзыстары электроны - асноўныя носьбіты току ў эмітары - праходзяць праз адкрыты пераход эмітар-база ў вобласць базы. Частка гэтых электронаў [[рэкамбінацыя|рэкамбінуюць]] з асноўнымі носьбітамі зараду ў базе (дзіркамі), частка [[дыфузія|дыфундзіруе]] назад у эмітар. Аднак, з-за таго што базу робяць вельмі тонкай і вельмі слаба легіраванай, большая частка электронаў, інжэктаваная з эмітару, дыфундзіруе ў вобласць калектара. Магутнае электрычнае поле адваротна зрушанага калектарнага пераходу захватвае электроны (нагадаем, што яны - неасноўныя носьбіты ў базе, таму для ніх пераход адкрыты), і прыносіць іх у калектар. Ток калектара, такім чынам, практычна равен току эмітара, за выключэньнем невялікай страты на рэкамбінацыю ў базе, якая і стварае ток базы (I<sub>э</sub>=I<sub>б</sub> + I<sub>к</sub>). Каэфіцыент α, які зьвязвае ток эмітара і ток калектара (I<sub>к</sub> = α I<sub>э</sub>), называецца каэфіцыентам перадачы тока эмітара. Звычайна ён равен α=(0.9 - 0.999) (чым большы каэфіцыент, тем лепш транзістар). Гэты каэфіцыент мала залежыць ад напружаньня калектар-база і база-эмітар. Таму ў шырокім дыяпазоне рабочых напружаньняў ток калектара прапарцыянален току базы, каэфіцыент прапарцыйнасьці раўны β = α / (1 − α) (звычайна β=(10 − 1000). Такім чынам, замяняя малы ток базы, можна кіраваць значна большым токам калектара.