Вікіпэдыя:Крыніцы, вартыя даверу: розьніца паміж вэрсіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Скасаваньне праўкі 1659555 удзельніка 114.205.168.173 (гутаркі) патрэба? |
|||
Радок 90:
Сьцьвярджэньне, што ўсе ці большасьць навукоўцаў маюць пэўны пункт гледжаньня, патрабуе падмацаваньня вартымі даверу крыніцамі, якія пацьвярджаюць гэты кансэнсус. Індывідуальныя погляды павінны так і быць прадстаўленыя паводле асобных крыніцаў. Удзельнікі павінны пазьбягаць уласных дасьледваньняў, асабліва спробаў скампанаваць розныя матэрыялы. Любое сьцьвярджэньне ў Вікіпэдыі адносна таго, што па нейкай тэме існуе навуковы (акадэмічны) кансэнсус, павінна быць пацьверджанае крыніцамі, чым грунтавацца на думцы рэдактараў.
Калі аўтарытэтныя крыніцы часта цытуюць пэўную дадзеную крыніцу, гэта таксама сьведчыць пра рэпутацыю апошняе, пазытыўную або нэгатыўную. Доказ яе надзейнасьці тым большы, чым болей распаўсюджаныя і пасьлядоўныя спасылкі на яе ў іншых крыніцах. Напрыклад, шырока распаўсюджанае цытаваньне без камэнтаваньня фактаў сьведчаць пра аўтарытэтнасьць і надзейнасьць крыніцы, а пашыраная крытыка — пра адваротнае.
|