Паляваньне: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д Typo fixing, replaced: асоб → асобаў, метра → мэтра (2), механ → мэхан, эфект → эфэкт (2), кіла → кіля, не бо → ня бо, а у → а ў, е у using AWB
Ryba g (гутаркі | унёсак)
д ў Белавежскай пушчы -> ў Белавескай пушчы; 2 дні -> два дні
Радок 10:
Са зьяўленьнем [[кап'ё|кап'я]], дроціка ды [[лук]]а (9 тысячагодзьдзе да н. э.) побач з калектыўнымі склаліся й пашырыліся індывідуальныя спосабы паляваньня. Падыход (паляваньне з падыходу, скрад, скрадваньне) — падкрадваньне крокам або паўзком да зьвера на адлегласьць выстралу. Трапленьне — пошук і выяўленьне па сьлядах (тропах) месца знаходжаньня зьвера. Добры вынік ад яго зімой, асабліва па першым сьнезе, і летам па вільготнай зямлі, на якой даўжэй захоўваюцца сьляды. Эфэктыўнасьць трапленьня значна ўзрасла пасьля прыручэньня [[сабака|сабакі]] (9—8 тысячагодзьдзі да н. э.). Пад'езд (паляваньне на пад'езд) — набліжэньне да зьвера на санях або лодцы на адлегласьць дакладнага стрэлу. Аб'езд — павольны аб'езд на санях зьвера ў полі, з паступовым звужэньнем круга. Подпуск (засада, сежа) — паляваньне, калі зьвера падпускаюць на выстрал са сховішча — загадзя пабудаванага будана або з палатак на дрэве. Подпуск часта спалучалі з вабай, асабліва ў час гону ласёў. 3 лукам, а пазьней са [[стрэльба]]й палявалі на баравую й балотную дзічыну. [[Цецярук|Цецерукоў]] стралялі на такавішчах раньняй вясной, зімой іх прываблівалі балванам (чучалам), якога саджалі на жэрдку крыху ніжэй за верхавіны дрэў. [[Качка|Качак]] білі ў падход і на манькуту (надсадную качку). На [[бакас]]аў, [[слонка|слонак]], [[гаршнэп]]аў, [[дупель|дупеляў]], [[турухтан]]аў (батальёнаў) палявалі раньняй вясной. Паляваньне са стрэльбай на дробных птушак мела пераважна спартыўны характар і карысталася папулярнасьцю галоўным чынам сярод гарадзкіх паляўнічых. Сяляне лічылі за празьмерную раскошу траціць набой на птушку ў чвэртку фунта вагай і лавілі іх пераважна сіламі.
 
Здаўна вядомыя таксама й неактыўныя спосабы паляваньня, заснаваныя на выкарыстаньні самалоўных прыладаў і прыстасаваньняў: лоўчых ям, петляў са скураных паскаў і сухажыльля ды інш. Асноўнай старажытнай зброяй паляваньня быў лук, з [[12 стагодзьдзе|12 стагодзьдзя]] пашырыўся ўдасканалены лук — [[куша]] (арбалет) з кольбай, ложай і мэханічным напінаньнем [[цеціва|цецівы]], што спрашчала актыўнае паляваньне. У [[10 стагодзьдзе|10]]—[[14 стагодзьдзе|14 стагодзьдзях]] паляваньне ў [[Беларусь|Беларусі]] належала значная роля. На [[Полаччына|Полаччыне]], [[Віцебшчына|Віцебшчыне]] і [[Тураўшчына|Тураўшчыне]] асноўным аб'ектам паляваньня былі [[тур]] і [[зубр]], ля [[Ваўкавыск]]а — дзік, у [[Пагарыньне|Пагарыньні]] — [[бабёр]], у ваколіцах [[Клецк]]а — [[казуля]]. Для паляваньня выкарыстоўваліся ўсе віды наступальнай і абарончай зброі: лукі, кушы, коп'і, дзіды, дроцікі, рагаціны, [[сякера|сякеры]], [[чакан]]ы, [[шабля|шаблі]], нажы, [[кісцень|кісцяні]]. Коп'і й дроцікі кідалі наводмаш зь бегу ці нагнаўшы зьвера верхам, дзіды й рагаціны выкарыстоўвалі пры паляваньні на буйных зьвяроў, асабліва [[мядзведзь|мядзведзя]]. Пашыраным было паляваньне разнастайнымі самаловамі, пасткамі (ступіца, ступа, торгала, ашчэп, ваўкоўня, трызубец), сеткамі (лятуха, звон, шацёр, плат, стажок, разьезд), петлямі, сіламі (пружок, панажы, кола), з [[18 стагодзьдзе|18 стагодзьдзя]] — капканамі саматужнай і фабрычнай вытворчасьці. У сярэднявеччы папулярным было паляваньне з сабакамі ці [[сокал]]амі. У [[15 стагодзьдзе|15]] – [[17 стагодзьдзе|17 стагодзьдзях]] для паляваньня выкарыстоўвалі сабак-хартоў, якія даганялі й душылі зьвера, гончых, якія гналі зьвера з брэхам, выжлаў, якія нюхам адшуквалі птушак і ўзьнімалі іх, а потым знаходзілі й прыносілі здабычу, ямнікаў (таксаў), зь якімі палявалі на норнага зьвера. Сакалінае паляваньне з «белазорамі» й «балабанамі» было выключнай прэрагатывай караля й магнатаў. З канца 15 — пачатку [[16 стагодзьдзе|16 стагодзьдзя]] пашырылася паляваньне з агнястрэльнай зброяй (напачатку сярод прадстаўнікоў пануючых класаў, зь сярэдзіны 16 стагодзьдзя — і сярод сялянаў). Да канца [[19 стагодзьдзе|19 стагодзьдзя]] карысталіся шомпальнымі стрэльбамі: ручніцамі, губчастымі («зьвярынымі» і «птушынымі»), крамянёвымі («крамзелямі» й «сакалоўкамі»), аднаствольнымі, пазьней двух-ствольнымі дубальтоўкамі («пістонаўкамі»), у канцы 19 – пачатку [[20 стагодзьдзе|20 стагодзьдзя]], «бярданкай» — стрэльбай з зарадамі патроннага тыпу. Паляваньне з агнястрэльнай зброяй і адсутнасьць дзейснага кантролю прывялі да масавага зьнішчэньня многіх відаў жывёл, асобныя зь якіх зьвяліся канчаткова (тур, зубар, [[тарпан]] ды інш.). Паляваньне насіла характар варварскай забавы прывілеяваных асобаў і стала амаль недаступным для астатніх. Напрыклад, у [[1860]] годзе цар [[Аляксандр II]] і яго сьвіта за 2два дні зьнішчылі ў [[БелавежскаяБелавеская пушча|БелавежскайБелавескай пушчы]] 28 зуброў, 23 дзікі, 36 [[казуля]]ў ды шмат іншых зьвяроў. Для загону зьвяроў, акрамя егераў і аб'ездчыкаў, было мабілізавана больш за 2 тысячы сялянаў, якія 3 тыдні заганялі зьвяроў у загарадзь. Падчас паляваньня цара [[Мікалай II|Мікалая II]] за 2 тыдні забіта 40 зуброў, 53 [[алень|алені]], 26 [[рысь|рысяў]], 36 [[лані|ланяў]], 325 казуляў, 138 дзікоў, 51 ліс ды інш.
 
Сучаснае паляваньне на Беларусі істотна адрозьніваецца ад старажытнага, маючы спартова-аматарскі характар. Паляваньне дазволенае толькі сябрам [[Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў|таварыстваў паляўнічых і рыбаловаў]] у паляўнічы сэзон па пуцёўках або ліцэнзіях, у вызначаных для паляваньня паляўнічых угодзьдзях.