Беларуская цэнтральная рада: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 31:
У [[1947]]—[[1948]] гг. у дачыненьні да членаў БЦР пачалася кампанія дыскрэдытацыі. БЦР і яе прэзідэнт абвінавачваліся ў супрацоўніцтве з нацыстамі, прычым закіды рабілі экс-члены БЦР, якія самі прымалі ўдзел у грамадска-палітычным і ваенным жыцьці акупаванай Беларусі: [[Барыс Рагуля]] — намеснік прэзідэнта БЦР у Наваградзкай акрузе, [[Аўген Калубовіч]], [[Антон Адамовіч]], [[Станіслаў Станкевіч]], [[Франц Кушаль]], [[Янка Станкевіч]].
 
[[30 сьнежня]] [[1947]] г. [[Радаслаў Астроўскі]] зьвярнуўся да беларускай эміграцыі ў Нямеччыне, заклікаючы «спыніць усе спрэчкі паміж беларускім актывам» і правесьці выбары ў Беларускае цэнтральнае прадстаўніцтва — арганізацыю, якая павінна была аб'яднаць прыхільнікаў БЦР<ref>Астроўскі Р. Беларусы і Беларускі. — Эміграцыя, сьнежань 1947. — 2 с.</ref>. У студзень [[1948]] г. да Радаслава Астроўскага зьвярнулася група беларускіх дзеячаў ([[Васіль Рагуля]], [[Юры Сабалеўскі]], [[Мікола Шыла]] і інш.) з просьбай аднавіць дзейнасьць БЦР. [[9 траўня]] [[1948]] г. у Эльвангене быў скліканы XII Пленум БЦР<ref>У Пленуме ўдзельнічалі 48 чалавек: [[Радаслаў Астроўскі]], [[Янка Бекіш]], [[Аляксандар Буглай]], [[Аляксандар Вабішчэвіч]], [[Ксенафонт Вайцяхоўскі]], [[Людвік Галубовіч]], [[Аляксандр Гузоўскі]], [[Сьцяпан Дашкевіч]], [[Раіса Евец]], [[Міхаіл Ігнатовіч]], Хведар Ільяшэвіч, Ільля Калько, [[Іван Касяк]], [[Яўхім Кіпель]], Барыс Крыстовіч, Янка Кудрук, Антон Курыловіч, Уладзімер Лазарэвіч, [[Мікалай Лапіцкі]], Нік Лапушынскі, Іван Любачка, Віктар Мелюк, Мікалай Мінкевіч, [[Часлаў Найдзюк]], Алесь Падун, [[Анатоль Плескачэўскі]], Юрый Прускі, [[Васіль Рагуля]], Усевалад Родзевіч, Сяргей Розмысл, [[Аляксандар Русак]], [[Юры Сабалеўскі]], Ціхан Селівончык, Уладзімер Сенька, Юрый Стукаліч, [[Масей Сяднёў]], [[Павал Сьвірыд]], Аляксей Сянькевіч, Анатоль Ушал, Віктар Чабатарэвіч, Андрэй Чарэўка, Іван Шакун, [[Сымон Шаўцоў]], Анатоль Шкутка, Марк Шпакоўскі, [[Мікалай Шчорс]], Хведар Шыбут, [[Эмануіл Ясюк]]</ref>, на якім Беларуская цэнтральная рада была абвешчана «выканаўчым і прадстаўнічым на эміграцыі органам незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі». На Пленуме Радаслава Астроўскага пераабралі Прэзыдэнтам на чарговы 4-гадовы тэрмін. Першым віцэ-прэзыдэнтам БЦР стаў [[Васіль Рагуля]], другім — [[Мікалай Шчорс]]. Старшынёй Рады міністраў быў абраны [[Юры Сабалеўскі]], сакратаром БЦР — [[Іван Касяк]]<ref>На пасаду першага віцэ-прэзідэнта былі вылучаны 3 кандыдатуры: Васіль Рагуля (19 галасоў), Юры Сабалеўскі (14) і Анатоль Шкутка (7). Мікалай Шчорс набраў 29 галасоў, Анатоль Шкутка — 17 (тут галасаваньне ішло за пасаду другога віцэ-прэзідэнта)</ref>.
 
Пасьлядоўнікі БЦР пасьля вайны дзейнічалі ў [[ЗША]], [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]] і інш.
Радок 39:
У [[1962]] г. [[Радаслаў Астроўскі]] склаў зь сябе паўнамоцтвы прэзыдэнта, матываваўшы гэта ўзростам (яму тады споўнілася 75 гадоў) і перадаў іх кіраўніку Выканаўчага органа БЦР [[Аркадзь Арэхва|Аркадзю Арэхве]], які, аднак, неўзабаве моцна захварэў і ня здолеў прыступіць да выкананьня абавязкаў прэзыдэнта. Да 1974 г., пакуль Астроўскі не вярнуўся да актыўнай грамадзкай дзейнасьці, БЦР не вяла ніякай працы. Прынамсі, не склікалася пленумаў, не праводзілася пасяджэньняў, не вялося справаводзтва.
 
[[3 ліпеня|3]] — [[4 ліпеня]] [[1977]] г. прайшоў XVIII-ы Пленум БЦР у рэсорце (доме адпачынку) «Белэйр-Менск» (Глен-Спэй, [[штат Нью-Ёрк]]). У ім удзельнічалі 43 грамадзкіх дзеяча з [[ЗША]], якія мелі мандаты-упаўнаважаньні ад 16 дэлегатаў: з Аўстраліі (5), Канады (5), Вялікабрытаніі (3), Нямеччыны (3) <ref>Пратакол 18-га Пленуму БЦР, які адбыўся 3 і 4 ліпеня 1977 г. у рэсорце «Белэр-Менск», Злучаныя Штаты Амэрыкі</ref>. Удзельнікі Пленуму рэпрезентавалі Выканаўчы орган БЦР, дэлегатуры ў Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Нямеччыне, Канадзе, а таксама [[Беларускі кангрэсавы камітэт АмерыкіАмэрыкі]], аддзелы [[Беларускі вызвольны фронт|Беларускага вызвольнага фронту]] (краёвыя штабы) у Нямеччыне, Вялікабрытаніі, Аўстраліі, Кліўлэндзе, Вініпэге і Таронта, Згуртаваньне беларуска-амэрыканскіх вэтэранаў (галоўны штаб і аддзел у Саўт-Рыверы), беларускія праваслаўныя парафіі ў Саўт-Рыверы, Рычманд-Гіле (Нью-Ёрк), Таронта і Лёндане (Вялікабрытанія), Беларуска-амэрыканскі грамадзка-рэлігійны цэнтар у Саўт-Рыверы і грамадзка-рэлігійны цэнтар у Глен-Сьпей, арганізацыя «Амэрыканскія прыхільнікі БЦР». Сваё ўпаўнаважаньне на Пленум даслалі Ян і Аліцыя Пятроўскія — як прадстаўнікі сямейнага Беларускага харатыўнага фонду.
 
Пасьля [[1995]] г. БЦР не была дзейнай арганізацыяй, хоць афіцыйнага рашэньня пра яе самароспуск не было. Паводле тэстаменту [[Міхась Зуй|Міхася Зуя]], пасьля яго сьмерці (красавік [[1995]] г.) усе справы БЦР, абавязкі і паўнамоцтвы прэзыдэнта былі перададзеныя [[Віталь Цярпіцкі|В.Цярпіцкаму]] да часу скліканьня XX Пленуму БЦР. Але В.Цярпіцкі прыняў рашэньне прыпыніць дзейнасьць БЦР, якая ня мае людзкіх рэсурсаў<ref>Гардзіенка А. Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА). — Смаленск, 2009. — 428 с., [12] с. іл. — С.239 — 240</ref>. Віталь Цярпіцкі згадваў: