Беларуская цэнтральная рада: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 27:
# Жаночая праца<ref>Туронак Ю. Беларусь пад нямецкай акупацыяй. — Мн.: Беларусь, 1993. — С. 192.</ref>.
 
[[24 верасьня]] [[1945]] г. на паседжаньні XI Пленуму, які прайшоў у вёсцы Эшэрсбекен (каля [[Вюрцбург]]а), усе наяўныя ў Нямеччыне члены арганізацыі ([[Радаслаў Астроўскі]], [[Франц Кушаль]], [[Аўген Калубовіч]], [[Сымон Кандыбовіч]], [[Пётар Орса]], [[Станіслаў Станкевіч]], [[Васіль Рагуля]], [[Анатоль Шкутка]] (быў уключаны ў склад Рады восеньню 1944 г.), [[Мікалай Шчорс]], [[Аляксей Сянькевіч]]) вырашылі прыпыніць дзейнасьць БЦР. Двое членаў Прэзідыума БЦР, ([[Кастусь Езавітаў]] і [[Мікалай Шкялёнак]]) вясной 1945 г. трапілі ў рукі СССР, а [[Сьцяпан Калядка]] добраахвотна выехаў у Савецкі Зьвяз. Абгрунтаваньне такой пастановы было звязанае з тым «каб (…) ня даць бальшавіком магчымасьці выкарыстаць перад заходнімі саюзнікамі фармальна тактычнае супрацоўніцтва з немцамі ў мэтах канчальнага знішчэньня супрацьбальшавіцкага актыву»"<ref>Гардзіенка А. Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА). — Смаленск, 2009. — 428 с., [12] с. іл. — С.18</ref>. XI Пленум БЦР ччасова прыпыніў дзейнасьць арганізацыі, але не распускаў яе (пытаньне нават не ставілася на галасаваньне).
 
У [[1947]]—[[1948]] гг. у дачыненьні да членаў БЦР пачалася кампанія дыскрэдытацыі. БЦР і яе прэзідэнт абвінавачваліся ў супрацоўніцтве з нацыстамі, прычым закіды рабілі экс-члены БЦР, якія самі прымалі ўдзел у грамадска-палітычным і ваенным жыцьці акупаванай Беларусі: [[Барыс Рагуля]] — намеснік прэзідэнта БЦР у Наваградзкай акрузе, [[Аўген Калубовіч]], [[Антон Адамовіч]], [[Станіслаў Станкевіч]], [[Франц Кушаль]], [[Янка Станкевіч]].