Беларуская цэнтральная рада: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 31:
У [[1947]]—[[1948]] гг. у дачыненьні да членаў БЦР пачалася кампанія дыскрэдытацыі. БЦР і яе прэзідэнт абвінавачваліся ў супрацоўніцтве з нацыстамі, прычым закіды рабілі экс-члены БЦР, якія самі прымалі ўдзел у грамадска-палітычным і ваенным жыцьці акупаванай Беларусі: [[Барыс Рагуля]] — намеснік прэзідэнта БЦР у Наваградзкай акрузе, [[Аўген Калубовіч]], [[Антон Адамовіч]], [[Станіслаў Станкевіч]], [[Франц Кушаль]], [[Янка Станкевіч]].
 
[[30 сьнежня]] [[1947]] г. [[Радаслаў Астроўскі]] зьвярнуўся да беларускай эміграцыі ў Нямеччыне, заклікаючы «спыніць усе спрэчкі паміж беларускім актывам» і правесьці выбары ў Беларускае цэнтральнае прадстаўніцтва — арганізацыю, якая павінна была аб'яднаць прыхільнікаў БЦР<ref>Астроўскі Р. Беларусы і Беларускі. — Эміграцыя, сьнежань 1947. — 2 с.</ref>. У студзень [[1948]] г. да Радаслава Астроўскага зьвярнулася група беларускіх дзеячаў ([[Васіль Рагуля]], [[ЮрыйЮры Сабалеўскі]], [[Мікола Шыла]] і інш.) з просьбай аднавіць дзейнасьць БЦР. [[9 траўня]] [[1948]] г. у Эльвангене быў скліканы XII Пленум БЦР<ref>У Пленуме ўдзельнічалі 48 чалавек: [[Радаслаў Астроўскі]], [[Янка Бекіш]], [[Аляксандар Буглай]], [[Аляксандар Вабішчэвіч]], [[Ксенафонт Вайцяхоўскі]], [[Людвік Галубовіч]], [[Аляксандр Гузоўскі]], [[Сьцяпан Дашкевіч]], [[Раіса Евец]], [[Міхаіл Ігнатовіч]], Хведар Ільяшэвіч, Ільля Калько, [[Іван Касяк]], [[Яўхім Кіпель]], Барыс Крыстовіч, Янка Кудрук, Антон Курыловіч, Уладзімер Лазарэвіч, [[Мікалай Лапіцкі]], Нік Лапушынскі, Іван Любачка, Віктар Мелюк, Мікалай Мінкевіч, [[Часлаў Найдзюк]], Алесь Падун, [[Анатоль Плескачэўскі]], Юрый Прускі, [[Васіль Рагуля]], Усевалад Родзевіч, Сяргей Розмысл, [[Аляксандар Русак]], [[Юрый Сабалеўскі]], Ціхан Селівончык, Уладзімер Сенька, Юрый Стукаліч, [[Масей Сяднёў]], [[Павал Сьвірыд]], Аляксей Сянькевіч, Анатоль Ушал, Віктар Чабатарэвіч, Андрэй Чарэўка, Іван Шакун, [[Сымон Шаўцоў]], Анатоль Шкутка, Марк Шпакоўскі, [[Мікалай Шчорс]], Хведар Шыбут, [[Эмануіл Ясюк]]</ref>, на якім Беларуская цэнтральная рада была абвешчана «выканаўчым і прадстаўнічым на эміграцыі органам незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі». На Пленуме Радаслава Астроўскага пераабралі Прэзідэнтам на чарговы 4-гадовы тэрмін. Першым віцэ-прэзідэнтам БЦР стаў — [[Васіль Рагуля]], другім — [[Мікалай Шчорс]]. Старшынёй Рады міністраў быў абраны [[Юры Сабалеўскі]], сакратаром БЦР — [[Іван Касяк]]<ref>На пасаду першага віцэ-прэзідэнта былі вылучаны 3 кандыдатуры: Васіль Рагуля (19 галасоў), Юры Сабалеўскі (14) і Анатоль Шкутка (7). Мікалай Шчорс набраў 29 галасоў, Анатоль Шкутка — 17 (тут галасаваньне ішло за пасаду другога віцэ-прэзідэнта)</ref>.
 
Пасьлядоўнікі БЦР пасля вайны дзейнічалі ў [[ЗША]], [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]] і інш.