Лупалава: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 2:
 
== Утварэньне пасаду ==
З XV стагодзьдзя ў гістарычных дакумэнтах згадваецца Задняпроўскі пасад Магілёва. На тэрыторыі Задняпроўскага пасаду некалі знаходзіліся Лупалаўская і Траецкая сотні. У канцы ХІХ стагодзьдзя за гэтай часткай Магілёва замацавалася назва - "Маскоўскае прадмесьце". Аднак больш вядомы назоў - «"Лупалава»".
 
Праз гэтую частку горада праходзілі гандлёвыя шляхі на поўдзень і ўсход. Скураныя вырабы, якімі на працягу стагодзьдзяў славіліся Лупалаўскія майстры, вывозіліся ў [[Польшча | Польшчу]] і [[Прыбалтыка | Прыбалтыку]]. Гандаль вёўся з гарадамі левабярэжнай Украіны. Акрамя рамяства і гандлю, жыхары Задняпроўя займаліся земляробствам, агародніцтвам, садоўніцтвам (у прыватнасьці, вырошчвалі кавуны, абрыкосы) і жывёлагадоўляй.
Радок 9:
 
== Паходжаньне назвы ==
Назва пасаду (прадмесьця) «"Лупалава»" вельмі старажытная.
 
З аднаго боку, у гэтым месцы жылі пераважна гарбары, якія «"лупілі шкурускуру з жывёл»", таму, хутчэй за ўсё, пазьней месца іх пражываньня трансфармавалася ў назву «"Лупалава»". У канцы ХІХ - пачатку ХХ стст. на тэрыторыі Маскоўскага прадмесьця знаходзілася 30 гарбарных заводаў.
 
Але існуе і іншая вэрсія. Лупалава ўзьнікла непадалёк ад урочышча Грабёж. Магчыма, што назва паходзіць ад словазлучэньня «лупу браць» - зьбіраць даніну з праежджых купцоў.