Януш Скумін Тышкевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 5 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2984149 (translate me)
Радок 37:
Прадстаўнік старэйшай лініі роду [[Тышкевічы|Тышкевічаў]] (Скумін Тышкевічы) гербу «[[Ляліва]]», сын [[Тэадор Тышкевіч|Тэадора]], [[Ваявода наваградзкі|ваяводы наваградзкага]], і [[Кацярына Ляцкая|Кацярыны]] зь [[Ляцкія|Ляцкіх]].
 
Навучаўся ў [[Падуанскі ўнівэрсытэт|Падуанскім унівэрсытэце]]. Удзельнічаў у пасольствах у [[Прусія|Прусію]], перамовах са [[Швэцыя]]й. Ваяваў супраць швэдаў у [[Інфлянты|Інфлянтах]] у [[вайна Рэчы Паспалітай са Швэцыяй|вайну Рэчы Паспалітай са Швэцыяй]] ([[1600]]—[[16181628]]) і супраць туркаў у [[Хоцінская бітва|Хоцінскай бітве]] ([[1621]]).
 
Аўтар дзёньніка мірных перамоваў з Швэцыяй у [[1625]]. Браў удзел у рэлігійнай палеміцы ў часе складаньня [[Берасьцейская унія|Берасьцейскай уніі]] ([[1596]]), выдаў брашуру «Ліст да Барэцкага і Сматрыцкага супраць царквы ўсходняй»<ref>[[Анатоль Грыцкевіч|Грыцкевіч А.]] Тышкевічы // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 681.</ref>.
 
У [[1618]] зрабіў ахвяраваньне на карысьць кляштару бэнэдыктынаў у [[Горадня|Горадні]].
У 1607 г. быў скіраваны Соймам у якасці камісара да ракашан, у 1611 г. як стараста навагрудскі і браслаўскі накіраваны ў Прусію, дзе правеў паспяховыя перамовы аб новым порце ў Караляўцы для ВКЛ, у 1613 г. соймавы камісар да вайсковай канфедэрацыі з маскоўскай кампаніі. З 1621 г сенатар - ваявода амсціслаўскі, з 1626 г. - ваявода троцкі, з 1641 г. - ваявода віленскі.
 
Першы раз ажаніўся ў 1595 з Барбарай, дачкой [[Станіслаў Нарушэвіч|Станіслава Нарушэвіча]] ([[Паранімфус|віншавальны твор]] на гэтаму шлюбу прысьвяціў [[Ян Пратасовіч|Я. Пратасовіч]]), другі — з Соф’яй Замяхоўскай. У першым шлюбе меў дачку Кацярыну Яўгенію.