Ян Хрысьціцель: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
да тыдню
 
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д стыль
Радок 1:
[[Выява:Andrea Mantegna 033.jpg|міні|180пкс|Ян Хрысьціцель працы [[Андрэа Мантэньня]] ([[1459]]))]]
'''Ян Хрысьціцель''' ({{мова-he|יוחנן המטביל}}, {{мова-el|Ιωάννης ο Βαπτιστής}}) — паводле [[Біблія|Бібліі]], прапаведнік, які хрысьціў [[Ісус Хрыстос|Ісуса Хрыста]]. Бацька Яна — [[Захар]], ерусалімскі сьвятар, паводле біблейскага паданьня, належыў да юдэйскага роду сьвятароў і да самай старасьці быў бязьдзетным. Калі ж яму ў храме было бачаньне [[анёл]]у, які паведаміў яму чаканае нараджэньне сына, Захар усумніўся, за што быў пакараны нематою й пазбаўлены ад яе толькі пасьля нараджэньня сына. Маці — Елізавета, паводле біблейскага паданьня, паходзіла з роду [[Аарон (першасьвятар)|Аарона]] й даводзілася сваячкай [[багародзіца|багародзіцы]]{{зноска|Skaryna|1990|SkarynaСкарына Ф.: Творы...|176}}.
 
Ян Хрысьціцель незадаволены станам грамадзтва, яшчэ ў маладосьці пасяліўся ў пустэльні, дзе вырас у прапаведніка-прарока. На пятнаццатым годзе валадарства рымскага імпэратара [[Тыбэрыюс]]а, калі кіраўніком Юдэі быў [[Понтыюс Пілят]], ён зьявіўся ля [[Ярдан]]у з пропаведзьдзю пакаяньня й паведамленьнем, што набліжаецца прыход царства нябеснага. Зьнешнім знакам пакаяньня й духоўнага абнаўленьня ён абраў хрост праз абмываньне ў вадзе. Прыняць ягонае павучэньне прыйшоў і сам Ісус Хрыстос з [[Назарэт]]у, якога й хрысьціў Ян у Ярдане. Выкрываючы ў сваіх пропаведзях аблуды й заганы людзей, Ян не шкадаваў і зямных уладароў. Ён выклікаў незадавальненьне галілейскага цара [[Ірад Філіп I|Ірада]], які, ня церпячы выкрыцьця за незаконную пазашлюбную сувязь з жонкай свайго брата Ірадыядай, пасадзіў прапаведніка ў турму. Там ён стаў ахвярай Ірадыяды, якая патрабавала, каб ёй прынесьлі на талерцы адсечаную галаву Яна. Хрысьціянская царква прылічыла прапаведніка да ліку сваіх сьвятых і для ўшанаваньня ягонай памяці адвяла ў сьвятцах шэраг дзён{{зноска|Skaryna|1990|SkarynaСкарына Ф.: Творы...|168—169}}.
 
== Літаратура ==