Удзельнік:Jauhienij/Чарнавік: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Радок 41:
 
=== Стыль і мова===
Як адзначыў акадэмік [[Яўхім Карскі|Я. Карскі]], творы Максіма Гарцэкага «адразу зьвярнулі на яго ўвагу сваім самабытным стылем, асаблівым складам пры паказе чалавечай душы і мясцовымі магілёўскімі асаблівасьцямі ў мове»<ref name=buh6/>. Мясцовы калярыт мовы М. Гарэцкага выяўляецца найперш у разнастайных дыялектызмах і рэгіяналізмах усіх узроўняў: «аборак» — лужок, «грузьдзілы» — цуглі, «зюклівы» — гаваркі, «кукобіцца» — цешыцца, «фарботы» — карункі і інш<ref>{{артыкул|аўтар=Абабурка, М.|загаловак=Мова твораў Максіма Гарэцкага|арыгінал=|спасылка=|аўтар выданьня=|выданьне=Роднае слова|тып=|месца=М.|выдавецтва=|год=1993|выпуск=|том=|нумар=7|старонкі=33|isbn=}}</ref>. Я. Карскі таксама заўважыў, што пісьменьнік умее стварыць «цудоўны аповед паводле зьместу і паводле натуральнасьці выкладу» і што рэалізм у яго «даходзіць да дэталёвай анатомікі, да фатаграфаваньня фактаў»<ref>Карский Е. Белорусы. — Пг., 1922. — С. 372—373</ref>.
 
БеларускіАналізуючы пісьменьнікфразавы склад мовы пісьменьніка, [[Міхась Стральцоў|М. Стральцоў]] у артыкуле «Чалавек з Малой Багацькаўкі» адзначаў, што: «Проза Гарэцкага ня ведае шырокай, разгалінаванай фразы са складанай сыстэмай кіраваньня, падпарадкаваньня, сузалежнасьці... Фраза Гарэцкага эканомная, бо перадае найперш рух, яна дзеяслоўная, калі можна так сказаць... Строгасьць, дынамізм, падкрэсьленая функцыянальнасьць сынтаксісу — характэрныя адзнакі фразы Гарэцкага. У ёй няма сырамяціцы, ня месца тут ні пустазвонству, ні сюсюканьню<ref>Стральцоў М. Выбранае: Проза, паэзія, эсэ. / [Прадм. А. Адамовіча]. — Мн.: Маст. літ., 1987. — С. 484. — 607 с.</ref>.»
 
[[Кузьма Чорны|К. Чорны]] ў артыкуле «Небеларуская мова ў беларускай літаратуры» (Узвышша, 1928, № 5) ставіў у прыклад мову Міхалкі-маскоўца з драматычнай аповесьці М. Гарэцкага «Антон» як узор стылізацыя мастацкай мовы пад жаргонную гаворку<ref>Чорны К. Збор твораў у васьмі тамах. Том восьмы. Публіцыстыка, крытычныя артыкулы, дзённік, летапіс жыцця і творчасці, алфавітныя даведнікі твораў, паказчык імён. Мн., «Маст. літ.», 1975. — С. 83. — 616 с.</ref>.