Айзэк Азімаў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Аўтазьмены пры дапамозе АВБ, replaced: рамадск → рамадзк, ніверсітэт → нівэрсытэт, сць → сьць (4), мпер → мпэр (3), нні → ньні, пл using AWB
Няма апісаньня зьменаў
Радок 52:
У [[1941]] было апублікавана апавяданьне «Надыход ночы» (Nightfall) пра плянэту, якая верціцца ў сыстэме шасьці зорак, дзе ноч надыходзіць раз у 2049 гадоў. Аповяд атрымаў велізарную вядомасьць (паводле Bewildering Stories, ён быў адным з самых вядомых з калі-колечы апублікаваных апавяданьняў)<ref>[http://www.bewilderingstories.com/issue8/asimov.html Asimov, The Good Doctor]</ref>. У [[1968 год]]зе [[Амэрыканская асацыяцыя пісьменьнікаў-фантастаў]] абвясьціла «Надыход ночы» лепшым з калі-кольвек напісаных фантастычных апавяданьняў. Аповяд больш за 20 разоў трапляў у анталёгіі, двойчы быў экранізаваны, і сам Азімаў пасьля назваў яго «водападзелам у маёй прафесійнай кар'еры». Малавядомы да таго часу фантаст, які апублікаваў каля 10 апавяданьняў (і яшчэ прыкладна столькі ж былі адпрэчаныя), стаў знакамітым пісьменьнікам. Цікава, што сам Азімаў не лічыў «Надыход ночы» сваім любімым аповядам.
 
[[10 траўня]] [[1939]] году Азімаў пачаў пісаць першую з сваіх гісторыяў пра робатаў — апавяданьне «Робі» (Robbie). У [[1941]] годзе Азімаў напісаў апавяданьне «Ілжэц!» (Liar!) пра робата, які ўмеў чытаць думкі. У гэтым аповедзе пачынаюць з'яўляцца знакамітыя [[Тры законы робататэхнікі]]. Азімаў прыпісваў аўтарства гэтых законаў [[Кэмпбэльл, Джон Вуд Кэмпбэл|Джону В. Кэмпбэлу]], які сфармуляваў іх у гутарцы з Азімавым [[23 сьнежня]] [[1940]] году. Кэмпбэл, аднак, казаў, што ідэя належала Азімаву, ён толькі даў ёй фармулёўку. У гэтым жа аповядзе Азімаў прыдумаў слова «[[робататэхніка]]» (навука пра робатаў), якое ўвайшло ў ангельскую, беларускую й іншыя мовы. Да Азімава, у большасьці гісторый пра робатаў, яны бунтавалі альбо забівалі сваіх стваральнікаў. З пачатку 1940-х гадоў робаты у фантастыцы падпарадкоўваюцца Тром законам робататэхнікі, хоць па традыцыі ні адзін фантаст, акрамя Азімава, не цытуе гэтыя законы відавочна.
 
У 1942 годзе Азімаў пачаў сэрыю раманаў «[[Заснаваньне (цыкль)|Заснаваньне]]» (Foundation). Першапачаткова «Заснаваньне» й апавяданьні пра робатаў ставіліся да розных сьветаў, і толькі ў [[1980]] годзе Азімаў намеркаваў іх аб’яднаць.