Чэхія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 211 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q213 (translate me)
абнаўленьне зьвестак
Радок 12:
|ТыпУраду = Прэзыдэнцкая рэспубліка
|ПасадыКіраўнікоў = [[Прэзыдэнт]]<br />[[Прэм’ер-міністар]]
|ІмёныКіраўнікоў = [[ВацлаўМілаш КлаўсЗэман]]<br />[[ЯнПётар ФішэрНечас]]
|Плошча = 78 866
|МесцаЎСьвецеПаводлеПлошчы = 116-е
|АдсотакВады = 2%
|ГодАцэнкіНасельніцтва = 20092013
|МесцаЎСьвецеПаводлеНасельніцтва = 78-е
|Насельніцтва = 10 516 125<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = | url = http://www2.czso.cz/csu/redakce.nsf/i/obyvatelstvo_lide| копія = http://web.archive.org/web/20130515223337/http://www2.czso.cz/csu/redakce.nsf/i/obyvatelstvo_lide| дата копіі = 15 траўня 2013| загаловак = Obyvatelstvo| фармат = | назва праекту = | выдавец =Český statistický úřad | дата = 24 чэрвеня 2013 | мова =cz | камэнтар = }}</ref>
|Насельніцтва = 10 506 813
|ШчыльнасьцьНасельніцтва = 132133
|ЭтнічныСклад = [[чэхі]]&nbsp;(94%),</br>[[славакі]]&nbsp;(4%)<ref name="DieWelt">{{Літаратура/DieWelt}}{{ref-de}}</ref>
|КанфэсійныСклад = [[атэіст]]ы&nbsp;(40%),<br />[[каталік]]і&nbsp;(39%),<br />[[пратэстант]]ы&nbsp;(3%)
Радок 43:
'''Чэ́хія''', '''Чэ́ская Рэспу́бліка''' ({{мова-cs|Česko}}, ''Česká republika'') — краіна, якая знаходзіцца пасярод [[Цэнтральная Эўропа|Цэнтральнай Эўропы]].
 
Чэхія мае мяжу зь [[Нямеччына|Нямеччынай]]й (810,7 км) на захадзе, з [[Аўстрыя]]й (466,1 км) на поўдні, са [[Славаччына]]й (251,8 км) на ўсходзе й з [[Польшча]]ю (761,8 км) на поўначы. Чэхія складаецца з трох гістарычных рэгіёнаў — [[Багемія]] (''Čechy''), [[Маравія]] (''Morava'') й [[чэская Сылезія]] (''České Slezsko'').
 
== Гісторыя ==
Першыя паселішчы зьявіліся ў Чэхіі ў пэрыяд [[нэаліт]]у. У 3 стагодзьдзі да нашай эры сюды прыйшлі [[кельты|кельцкія]] плямёны. Пазьней іх зьмянілі германскія плямёны. [[Славяне]] з рэгіёнаў [[Чорнае мора|Чорнага мора]] й Карпацкіх гор прыйшлі на тэрыторыю сучаснай Чэхіі ў [[5 стагодзьдзе|5 стагодзьдзі]]. У [[7 стагодзьдзе|7 стагодзьдзі]] была створаная першая славянская дзяржава  — [[Вялікая Маравія]]. У [[874]] годзе тут было прынята [[хрысьціянства]]. Пасьля непрацяглага вугорскага нашэсьця ў [[10 стагодзьдзе|10 стагодзьдзі]] на месцы Вялікай Маравіі ўтварылася новая дзяржава  — [[Багемія]]. У 14 стагодзьдзі Багемія стала часткай [[Сьвяшчэнная Рымская імпэрыя|Сьвяшчэннай Рымскай імпэрыі]]. З таго часу й да [[1918]] году чэскія землі знаходзіліся пад уладай [[немцы|немцаў]] ці [[аўстрыйцы|аўстрыйцаў]]. [[Чэхі]] неаднаразова ўздымалі паўстаньні. Самымі буйнымі былі паўстаньні [[15 стагодзьдзе|15]] і [[17 стагодзьдзе|17]] стагодзьдзяў. Яны ўвайшлі ў гісторыю пад назвамі [[Гусіцкія войны]] й [[Багемскае паўстаньне]] (якое паклала пачатак [[Трыццацігадовая вайна|Трыццацігадовай вайне]]) адпаведна. У выніку распаду [[Аўстра-Вугоршчына|Аўстра-Вугоршчыны]] ў [[1918]] годзе чэхі разам са [[славакі|славакамі]] стварылі незалежную рэспубліку [[Чэхаславаччына|Чэхаславаччыну]]. Але праіснавала яна нядоўга. У [[1938]] годзе [[Нямеччына]] далучыла да сваёй тэрыторыі Судзецкую вобласьць, асноўную частку насельніцтва якой складалі немцы, а ў [[1939]]  — усю астатнюю тэрыторыю Чэхаславаччыны. Пасьля паражэньня нацысцкай Нямеччыны ў траўні [[1945]] году Чэхаславаччына ўвайшла ў сфэру ўплыву [[СССР]]. У [[1968]] годзе ўваход у Чэхаславаччыну войска краін [[Варшаўская Дамова|Варшаўскай Дамовы]] прыпыніў спробы кіраўніцтва краіны лібэралізаваць жыцьцё падчас [[Праская Вясна|Праскай Вясны]]. У [[1989]] годзе Чэхаславаччына аднавіла сваю свабоду.[[1 студзеня]] [[1993]] году дзяржава мірна падзялілася на дзьве незалежныя краіны: Чэхію і [[Славаччына|Славаччыну]]. У [[1999]] годзе Чэхія сталася сябрам [[NATO]], а ў [[2004]]  — [[Эўрапейскі Зьвяз|Эўрапейскага Зьвязу]].
 
== Палітычны лад ==
Згодна з канстытуцыяй, Чэхія  — парлямэнцкая [[рэспубліка]]. Кіраўнік дзяржавы  — [[прэзыдэнт]], які абіраецца [[парлямэнт]]ам тэрмінам на 5 гадоў. Прэзыдэнт таксама мае асаблівыя паўнамоцтвы прызначаць судзьдзяў [[Канстытуцыйны Суд|Канстытуцыйнага Суду]], распускаць парлямэнт пры пэўных умовах, блякаваць рашэньні парлямэнту. Ён таксама прызначае [[прэм'ер-міністар|прэм’ер-міністра]], які вызначае ўнутраную і зьнешнюю палітыку, а таксама іншых сяброў кабінэту па прапанове прэм’ер-міністра. Чэскі парлямэнт складаецца зь дзьвюх палат: Палаты прадстаўнікоў і Сэнату. 200 сяброў Палаты прадстаўнікоў абіраюцца тэрмінам на 4 гады па сыстэме прапарцыянальнага прадстаўніцтва. 81 чалец Сэнату абіраецца на 6 гадоў. Трэцяя частка Сэнату зьмяняецца кожныя 2 гады. Сябры Канстытуцыйнага Суду прызначаюцца прэзыдэнтам тэрмінам на 10 гадоў.
 
== Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел ==
Радок 133:
 
== Геаграфія ==
Рэльеф краіны складаецца з раўнін і схілаў, вакол якіх знаходзяцца [[горы (геалёгія)|горы]]: [[Рудныя горы]], [[Чэскі лес]], [[Шумава]], [[Крконошэ]], [[Бэскіды]]. Самая высокая кропка краіны  — [[Сьнежка (гара)|гара Сьнежка]] ў [[Крконошэ|Крконошах]], на мяжы з [[Польшча]]й. Усходняя частка краіны ў асноўным складаецца са схілаў. [[Лес]] займае 35% плошчы Чэхіі. Найбуйнейшыя [[рака|рэкі]]  — [[Лабэ]], [[Влтава]], [[Марава]], [[Дыя]], [[Одра]]. Асноўныя [[карысныя выкапні]]  — [[вугаль]], [[каалін]], [[уран (хімічны элемэнт)|уран]].
 
== Эканоміка ==
Чэская эканоміка адна з самых пасьпяховых сярод посткамуністычных эканомік. Галоўная праблема  — высокі ўзровень карупцыі. Вялікая дзяржаўная запазычанасьць можа стаць сур’ёзнай праблемай у будучыні. Завяршэньне прыватызацыі ў галіне тэлекамунікацыяў, а таксама ў банкаўскай і энэргетычнай сфэрах павінна даць новы імпульс разьвіцьцю эканомікі. Чэскі ўрад мае намер увесьці [[эўра]] ў [[2010]] годзе.
 
== Насельніцтва ==
Большасьць насельніцтва Чэхіі (95%) складаюць этнічныя чэхі й размаўляюць [[чэская мова|па-чэску]], а таксама славакі (2%), немцы, [[цыганы]], [[вугорцы]], [[украінцы]], [[палякі]]. Нягледзячы на вялікую колькасьць рэлігійных будынкаў большасьць жыхароў Чэхіі складаюць [[атэісты]] (59%), [[каталікі]] складаюць 27%, [[пратэстанты]]  — 1,2%, [[гусіты]]  — 1%. <!-- Няма крыніцы інфармацыі! Разыходжаньне з таблічнымі данымі, каторыя пацьверджаны крыніцай. -->
 
== Крыніцы ==