Дняпро Дніпро (футбольны клюб): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 31 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q175687 (translate me)
Dymitr (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне крыніца — https://ru.wikipedia.org/wiki/Днепр_(футбольный_клуб,_Днепропетровск)?oldid=55959151
Радок 5:
|Заснаваны = [[1918]]
|Горад = [[Днепрапятроўск]], [[Украіна]]
|Стадыён = [[Дняпро -Арэна]]
|Умяшчальнасьць = 31 003
|Прэзыдэнт =
|Трэнэр = [[Хуандэ Рамас]]
|Чэмпіянат = [[Украінская Прэм’ер-Ліга|Прэм’ер-Ліга]]
|Сэзон = [[Чэмпіянат Украіны па футболе 2010—20112012—2013 гадоў|2010—20112012—2013]]
|Месца = 4 месца
|Сайт = http://www.fcdnipro.ua/
|Прыналежнасьць = Украінскія
}}
'''Дняпро''' ({{мова-uk|Днiпро}}) — украінскі футбольны клюб з гораду [[Днепрапятроўск]]. Заснаваны ў [[1918]] годзе. Двухразовы [[Чэмпіянат СССР па футболе|чэмпіён СССР]], уладальнік [[Кубак СССР па футболе|Кубка СССР]] (1989). Адзін зь лідэраў украінскага футболу. Хатнія матчы каманда праводзіць на стадыёне «[[Дняпро-Арэна]]», які быў адмыслова пабудаваны да [[чэмпіянат Эўропы па футболе 2012 году|чэмпіянату Эўропы 2012 году]], які праходзіў у [[Польшча|Польшчы]] й Украіне й які здольны зьмясьціць 34 тысячы гледачоў. Раней хатнія матчы праходзілі на стадыёне «Мэтэор», які быў пабудаваны яшчэ ў [[1966]] годзе.
 
Клюб традыцыйна мае блакітныя й белыя колеры. Лепшым бамбардзірам клюбу за ўсе часы зьяўляецца дзейны галоўны трэнэр [[Дынама Менск (футбольны клюб)|менскага «Дынама»]] — [[Алег Пратасаў]].
 
== Гісторыя ==
=== 1918—1968 ===
Каманда была заснавана ў [[1918]] годзе й называлася «БПІТ» (Бранскі працоўны індустрыяльны тэхнікум). Тэхнікум знаходзіўся ў падпарадкаваньні Бранскага завода, цяпер ААТ «[[Днепрапятроўскі мэталюргічны завод імя Пятроўскага]]». Каманда ўдзельнічала ў першынстве [[Днепрапятроўск|Екацярынаслава]], якое праводзілася ў тыя гады. Пазьней, калі пачалася [[Грамадзянская вайна ў Расеі|грамадзянская вайна]], каманда спыніла сваё існаваньне, але ў [[1923]] годзе адрадзілася пры фабрычна-заводскім вучылішчы, а неўзабаве цалкам перайшла пад апеку завода.
 
У [[1925]] годзе яна прадстаўляла Днепрапятроўскі мэталюргічны завод імя Г. І. Пятроўскага й называлася «Петравец». У той час каманда выступала ў першынствах гораду, якія праводзіліся двойчы на год (вясной і восеньню). Першы посьпех «Петравец» сьвяткаваў у [[1927]] годзе, калі стаў пераможцам вясновага першынства. Але ў наступным годзе ў каманды быў правальны сэзон і яна доўга не дамагалася ніякіх посьпехаў.
 
У [[1936]] годзе «Петравец» атрымаў новую назву «Сталь». З гэтага году ў [[чэмпіянат СССР па футболе|чэмпіянатах СССР]] і розыгрышах [[Кубак СССР па футболе|Кубка краіны]] сталі прымаць удзел ня зборныя каманды гарадоў, рэспублік, а калектывы спартовых таварыстваў. У першым чэмпіянаце СССР, які адбыўся ўвесну [[1936]] году, прынялі ўдзел калектывы толькі трох найбуйнейшых гарадоў краіны — [[Масква|Масквы]], [[Ленінград|Ленінграда]] й [[Кіеў|Кіева]]. Гораду Днепрапятроўску далі толькі два месцы: днепрапятроўскае «Дынама» стала адзіным украінскім прадстаўніком у групе «Б», а ў групе «Г» прыняла ўдзел «Сталь». У [[1936]] годзе «Сталь», бараніла гонар завода імя Пятроўскага, гуляла ў першынстве Ўкраіны сярод калектываў фізкультуры, а таксама ў першым розыгрышы Кубка СССР. У стартавым матчы гэтага турніру ў 1/64 фіналу на сваім полі яна перамагла каманду Бараноўскага фарфоравага завода зь лікам 10:0. У [[1937]] годзе каманда заняла ў групе «Г» 9 месца, на наступны год у групе «Б» — 15 месца. Пасьля вайны ў [[1946]] годзе значна абноўленая «Сталь» прыняла ўдзел у чэмпіянаце СССР. Гуляла яна ў паўднёвай падгрупе й заняла 12 месца.
 
У наступным годзе каманда выступала лепш, чаму спрыяла аб’яднаньне з днепрапятроўскай камандай «Дынама». «Сталь» заняла 4 месца ў другой падгрупе ўкраінскай зоны. У [[1948]] годзе быў зроблены яшчэ адзін крок наперад. У падгрупе «А» гэтай жа зоны каманда выйшла на другі радок у турнірнай табліцы. Аднак выйсьці ў лігу наймацнейшых «Сталь» тады ня здолела.
 
== Дасягненьні ==
* '''[[Чэмпіянат СССР па футболе|Чэмпіён СССР]]''': (2)
*** 1983, 1988
 
* '''Уладальнік [[Кубак СССР па футболе|Кубку СССР]]''': (1)
*** 1989
 
* '''Уладальнік [[Супэркубак СССР па футболе|Супэркубку СССР]]''': (1)
*** 1988
 
* '''Уладальнік [[Кубак фэдэрацыі футболу СССР|Кубку фэдэрацыі СССР]]''': (2)
*** 1986, 1989
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commonscat|FC Dnipro Dnipropetrovsk}}
* [http://www.fcdnipro.ua/ Афіцыйны сайт]
 
Радок 24 ⟶ 50:
{{Уладальнікі Кубка СССР па футболе}}
{{Уладальнікі Супэркубка СССР па футболе}}
{{Commonscat|FC Dnipro Dnipropetrovsk}}
 
[[Катэгорыя:Днепрапятроўск]]