Артаэпія ўкраінскай мовы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 4:
 
* Галосныя гукі ва ўкраінскай літаратурнай мове пад націскам вымаўляюцца выразна, дакладна: [''нака́з''], [''го́рдість''] (гонар), [''у́сно''] (вусна), [''се́ла''] (вёскі), [''кри́ца''] (сталь), [''лі́вий''] (левы). Для літаратурнай мовы характэрна таксама выразная вымова [а], [у], [і], [о] у ненаціскных складах: [''малина''] (маліна), [''кувати''] (куваць), [''пішоў''] (пайшоў), [''молоко''] (малако).
* У ненаціскных складах [е] вымаўляецца з набліжэньнем да [и], а [и] гучыць падобна да [е]. Напрыклад: [''се<sup>и</sup>ло''] (вёска), [''те<sup>и</sup>че''] (цячэ), [''ди<sup>е</sup>вис'''] (глядзі). Аднак у залежнасьці ад месца ў слове, ад характару суседніх гукаў набліжэньне [е] да [и] і [и] да [е] не заўсёды аднолькавае. Перад складам з націскным [е] галосны [и] вымаўляецца як [еи], a галосны [е] перад складам з націскным [и] гучыць як [иі] [''т'''еи'''хенький''] (ціхенькі) [''м'''иі'''ні''] (мне). Ненаціскны [и] перад наступным [q] вымаўляецца выразна [''добрий''] (добры), [''ч'''еи'''рвоний''] (чырвоны)<ref>[[:uk:Тоцька Ніна Іванівна|Тоцька Н. І.]] Сучасна українська літературна мова. Фонетика, орфоепія, графіка, орфографія. — К., 1981 {{ref-uk}}</ref>.
* Звонкія зычныя [дж], [дз], [дз'] ва ўкраінскай літаратурнай мове вымаўляюцца як адзіны гук, што адрозьнівае іх ад вымаўленьня гукаспалучэньняў [д] + [ж], [д] + [з], [д] + [ з '].
* Шыпячыя зычныя [ж], [ч], [ш], [дж] перад галоснымі [а], [о], [у], [е], [и] і перад зычнымі вымаўляюцца ва ўкраінскай літаратурнай мове цьвёрда.