Пермскі край: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://ru.wikipedia.org/wiki/Пермский_край?oldid=54791919
 
Dymitr (гутаркі | унёсак)
Радок 62:
 
=== Карысныя выкапні ===
Пермскі край багаты разнастайнымі [[карысныя выкапні|карыснымі выкапнямі]], што тлумачыцца складаным рэльефам горнай і раўніннай частак краю. Тут здабываюцца: [[нафта]], [[газ]], [[каменны вугаль]], [[мінэральныя солі]], [[золата]], [[алмаз]]ы, храмітавыя руды й [[буры жалязняк]], [[торф]], [[вапняк]], каштоўныя, вырабныя й абліцавальныя камяні, будаўнічыя матэрыялы <ref>[10http://www.perm.ru/region/geography/minerals/ Полезные ископаемые]. Perm.ru</ref>.
 
Нафта на тэрыторыі Пермскага краю была ўпершыню выяўлена ў [[1929]] годзе ў раёне пасёлка [[Верхнячусаўскія мястэчкі]]. Да цяперашняга часу ў краі вядома больш за 160 радовішчаў вуглевадароднай сыравіны, з іх распрацоўваюцца: 89 нафтавых, 3 газавых і 18 газанафтавых. Большасць з іх зьяўляюцца невялікімі. Здабыча ў асноўным вядзецца ў цэнтральных і паўднёвых раёнах. Паўночныя радовішчы распрацоўваюцца слаба, бо нафта там залягае на вялікай глыбіні пад салянымі пластамі. [[Вугаль]] здабываецца ў краі больш за 200 гадоў.