Томас Кранмэр: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
да тыдню
 
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д артаграфія
Радок 27:
У час знаходжаньня Кранмэра ў якасьці арцыбіскупа Кэнтэрбэрыйскага, ён быў адказным за стварэньне першых дактрынальных і літургічных структураў рэфармаванай [[англіканства|англіканскай царквы]]. У адпаведнасьці з правіламі Генрыха, Кранмэр ня вырабіў шмат радыкальных пераменаў у царкве, у сувязі з барацьбой за ўладу паміж рэлігійнымі кансэрватарамі й рэфарматарамі. Тым ня менш, ён пасьпеў выдаць зборнік службаў «Exhortation and Litany».
 
Калі ЭдуардЭдўард уступіў на пасад, Кранмэр быў у стане садзейнічаць буйным рэформам. Ён напісаў і склаў першыя два выданьні «Кнігі агульных малітваў», поўнай літургіі для ангельскай царквы. З дапамогай некалькіх кантынэнтальных рэфарматараў, якім Томас даў прытулак, ён распрацаваў новыя дактрынальныя стандарты ў такіх галінах, як [[Эўхарыстыя]], [[сьвятарскі цэлібат]], роля выяваў у месцах пакланеньня й шанаваньня сьвятых. Кранмэр апублікаваў новыя дактрыны праз «Малітоўнік», «Пропаведзі» й іншыя публікацыі.
 
Пасьля ўступленьня на сталец каталіцкай каралевы [[Марыя I|Марыі I]], Кранмэр быў арыштаваны па абвінавачваньні ў здрадзе й [[гарэзія|гарэзіі]]. Зьяўляючыся зьняволеным на працягу двух гадоў і пад ціскам царкоўных уладаў, ён зрабіў некалькі пакаяньняў, аднак у дзень свайго пакараньня сьмерцю, ён зьняў свае пакаяньні, не адвярнуўшыся ад прынцыпаў ангельскай Рэфармацыі.