Павал Курлоў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 3 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2028485 (translate me)
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 30:
У 1888 годзе скончыў Ваенна-юрыдычную акадэмію, служыў у пракурорскім наглядзе. Прыкамандзіраваны да пракурорскага нагляду Маскоўскай вайсковай акругі. З 1890 у ведамстве Міністэрства юстыцыі (таварыш пракурора Кастрамскога, Цьвярскога, Уладзімерскага, Маскоўскага акруговых судоў). У 1891 звольнены з ваеннай службы. З 1899 пракурор пры Валагодзкай акруговым судзе, з 1900 намесьнік пракурора Маскоўскай судовай палаты.
 
З 1903 году — Курскі віцэ-губэрнатар. З 1905 года менскі губэрнатар. Губэрнатарства яго прыйшлося на час рэвалюцыі 1905 году. З яго згоды 18 кастрычніка 1905 г. у Менску адбыўся расстрэл дэманстрантаў Мінскага гарнізона ([[Курлоўскі расстрэл]]). Курлоў душыў рэвалюцыйныя выступленьні, на яго жыцьцё было некалькі замахаў.
 
З 1906 г. чалец Савета міністра ўнутраных справаў. У красавіку-жніўні 1907 году — в. а. віцэ-дырэктара дэпартамэнта паліцыі. З 1907 году — начальнік Галоўнага турэмнага кіраваньня міністэрства юстыцыі. З 1909 году — таварыш міністра ўнутраных справаў, загадчык паліцыяй, камандзір асобнага корпуса жандараў. Генэрал-лейтэнант. Пасьля забойства Сталыпіна ў 1911 годзе звольнены ў адстаўку.