Лявон Савёнак: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.3) (робат дадаў: be:Лявон Савёнак; касмэтычныя зьмены
Радок 9:
Працаваў у газэце «[[Савецкая Беларусь]]». У лютым [[1929]] году вымушаны сысьці з працы і працаваць на будоўлях. У той самы год выдаў збор фэльетонаў «Чароўная іголка». У бібліятэках напачатку каталягізавалі тую кнігу як пераклад швэдзкага аўтара. Але аўтарства хутка высьветлілі і 3000 накладу было зьнішчана.
 
Зь ліпеня [[1932]] году — стыльрэдактар навукова-тэхнічнага выдавецтва.
 
У [[1933]] годзе Савёнак арыштаваны па справе «[[Беларускі Нацынальны Цэнтар|Беларускага нацыянальнага цэнтру]]». Сваёй віны ня прызнаў і атрымаў 5 гадоў вязьніцы. Тэрмін адбываў спачатку ў Паўднёвай [[Сыбір]]ы, а потым у [[Алтайскі край|Алтайскім краі]].
 
Па вызваленьні, у [[1939]] годзе вярнуўся на [[Беларусь]]. Ня меў дазволу жыць у [[Менск]]у. Працаваў настаўнікам у ваколіцах [[Крычаў|Крычава]] і Менску.
 
З прыходам фашыстаў летам [[1941]] году — інтэрнаваны, разам зь іншымі мужчынамі Менску. Некалькі тыдняў адседзяў на Камароўскіх балотах пад Менскам. Потым працаваў журналістам у «[[Беларуская газэта|Беларускай газэце]]».
 
Пасьля [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]] ў беларускім лягеры ДП [[Міхельсдорф]]е. Пасьля стварыў беларускі цэнтар у лягеры для перамешчаных асобаў [[Остэргофэн]] у [[Нямеччына|Нямеччыне]]. У [[1947]] адзін з заснавальнікаў і першы рэдактар газэты «[[Бацькаўшчына (газэта)|Бацькаўшчына]]».
 
Пераехаў ў [[ЗША]] ў [[1950]] годзе. Працягваў займацца грамадзкай дзейнасьцю беларускай эміграцыі, рэдагаваў газэту «[[Беларус (газэта)|Беларус]]», уваходзіў у камісію для перакладу на беларускую мову [[Біблія|Бібліі]].
 
Сьведчыў перад Камісыяй Керстана аб Савецкіхсавецкіх канцлягерох.
 
Пахаваны на [[Беларускія могілкі ў Іст-БрансуікуБрансўіку|беларускіх могілках]] у [[Іст-БрансуікБрансўік]]у, [[Нью-Джэрзі]].
 
== Творы ==
Радок 47:
[[Катэгорыя:Памерлі ў Памоне]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў ЗША]]
[[Катэгорыя:Пахаваныя на Беларускіх могілках у Іст-Брансўіку]]
 
[[be:Лявон Савёнак]]