Дэзоксырыбануклійная кісьля: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 114 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q7430 (translate me)
Dymitr (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне крыніца — https://uk.wikipedia.org/wiki/Дезоксирибонуклеїнова_кислота?oldid=11918915
Радок 1:
[[Файл:ADN animation.gif|міні|170пкс|Падвоеная сьпіраль ДНК]]
'''Дэзоксырыбануклійная кісьля'''<ref>[http://slounik.org/fizyjarb/%D0%BA/2 Кісьля дэзоксырыбануклійная] // [http://slounik.org/s/31 Кароткі расейска-беларускі фізыялягічны слоўнік]. Укладальнік: А.Стасевіч, С.Варыёцкі.</ref> ('''ДНК''') — [[нуклійныя кісьлі|нуклійная кісьля]], якая зьяўляецца носьбітам генэтычнай інфармацыі пра разьвіцьцё і функцыянаваньне ўсіх жывых арганізмаў і часткі ДНК-зьмяшчальных [[вірус]]аў. Галоўнай рольлю ДНК ў [[вуза]]х зьяўляецца захаваньне інфармацыі пра структуру [[РНК]] і [[бялок|бялкоў]].
 
У вузах [[эўкарыёты|эукарыётаў]], як то [[жывёлы|жывёлаў]], [[расьліны|расьлінаў]] або [[грыбы|грыбоў]], ДНК знаходзіцца ў [[ядро вузы|ядры вузы]] ў складзе [[храмасома|храмасомаў]], а таксама ў некаторых вузавых [[арганэла|арганэлах]], як то [[мітахондрыя]]х і [[плястыда]]х. У вузах [[пракарыёты|пракарыётаў]], як то [[бактэрыі|бактэрыяў]] і [[археі|археяў]], колцавая або лінейная малекула ДНК, гэтак званы [[нуклеоід]], знаходзіцца ў [[цытаплязма|цытаплязьме]] і прымацаваны знутры да [[вузавая мэмбрана|вузавай мэмбраны]]. У іх і ў ніжэйшых эукарыётаў, як то [[дрожджы|дрожджаў]], сустракаюцца таксама невялікія аўтаномныя колцавыя малекулы ДНК, званыя [[плязьміда|плязьмідамі]]. Акрамя таго, адно- або двухланцуговыя малекулы ДНК могуць утвараць [[геном]] ДНК-[[вірус]]аў.
 
З хімічнага пункту гледжаньня, ДНК зьяўляецца доўгай [[палімер]]най малекулай, якая складаецца з паўтаральных блокаў — [[нуклеатыд]]аў. Кожны нуклеатыд складаецца з [[азотавыя асновы|азотавых асноваў]], цукру ([[дэзоксірыбоза|дэзоксірыбозы]]) і [[фасфаты|фасфатнай групы]] (або [[Жыцьцё на аснове мыш'яку|гамалягічнай арсэнойднай]]). Сувязі паміж нуклеатыдамі ў ланцугі ўтвараюцца за кошт дэзоксірыбозы і фасфатнай групы. У пераважнай большасьці выпадкаў (акрамя некаторых вірусаў, якія зьмяшчаюць адналанцуговую ДНК) макрамалекула ДНК складаецца з двух ланцугоў, арыентаваных азотавымі асновамі адзін да аднаго. Гэтая двухланцуговая малекула ўтварае сьпіраль. У цэлым структура малекулы ДНК атрымала назву «падвоенай сьпіралі».
 
У ДНК сустракаецца чатыры віды азотавых асноваў ([[адэнін]], [[гуанін]], [[тымін]] і [[цытазін]]), аднак выключэньне складаюць выпадкі пазьнейшых мадыфікацыяў нуклеатыдаў, як то [[мэтылаваньне ДНК|мэтылаваньня]]). Азотавыя асновы адной з ланцугоў злучаныя з азотавымі асновамі іншага ланцуга [[вадародная сувязь|вадароднымі сувязямі]] згодна з [[камплемэнтарнасьць|прынцыпам камплемэнтарнасьці]], то бок адэнін злучаецца толькі з тымінам, гуанін — толькі з цытазінам. Пасьлядоўнасьць нуклеатыдаў дазваляе «кадаваць» інфармацыю аб розных тыпах РНК, найбольш важнымі зь якіх зьяўляюцца інфармацыйныя, або матрычныя ([[мРНК]]), рыбасамальныя ([[рРНК]]) і транспартныя ([[тРНК]]). Усе гэтыя тыпы РНК сынтэзуюцца на матрыцы ДНК (гэта значыць, за кошт капіяваньня пасьлядоўнасьці ДНК у пасьлядоўнасьць макрамалекулы, якая сынтэзуецца) у працэсе [[транскрыпцыя (біялёгія)|транскрыпцыі]] і ўдзельнічаюць у [[біясынтэз бялкоў|біясынтэзе бялкоў]], то бок працэсах [[сплайсінг]]у і [[трансьляцыя (біялёгія)|трансьляцыі]]). Акрамя кадаваньня пасьлядоўнасьцяў, ДНК вузы ўтрымлівае пасьлядоўнасьці, якія выконваюць рэгулятарныя і структурныя функцыі. Участкі кадавальнай пасьлядоўнасьці разам з [[рэгулятарныя пасьлядоўнасьці|рэгулятарнымі вучасткамі]] называюцца [[ген|генамі]].
 
== Крыніцы ==
{{Зноскі}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:DNA}}
* [http://molbiol.ru/ukr/ Практычная малекулярная біялёгія]
* [http://seinan-gu.ac.jp/~djohnson/DNARepl.html Рэплікацыя ДНК]
 
{{Накід:Хімія}}