Беларуская краёвая абарона: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне, , артаграфія
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне
Радок 6:
 
Галоўнай задачай БКА зьяўлялася барацьба супраць савецкіх партызан, якая праводзілася ў згодзе з паліцэйскімі ўладамі на месцах. Многія са створаных батальёнаў выкарыстоўваліся для аховы складаў, іншых гаспадарчых мэтаў. Пад уплывам агітацыі партызанаў і падпольшчыкаў, посьпехаў [[Чырвоная армія|Чырвонай Арміі]] частка вайскоўцаў БКА перайшла са зброяй да партызанаў.
 
Пасьля 27 чэрвеня 1944 нямецкі пэрсанал, адказны за сувязь пры БКА, пакінуў Менск, і рашэньне пра лёс асобных атрадаў БКА паклалася на камандзіраў гэтых атрадаў. Яны паставілі жаўнераў БКА перад выбарам: адступіць разам зь немцамі ці застацца дома. Напрыклад, толькі 20 з 700 жаўнераў баранавіцкага атраду БКА вырашылі ісьці зь немцамі на захад<ref>Туронак, Ю. Беларусь пад нямецкай акупацыяй. — Мн.: Беларусь, 1993. — С. 189.</ref>.
 
Пасьля таго, як тэрыторыю Беларусі занялі савецкія войскі, кіраўніцтва БКА перабралася ў [[Нямеччына|Нямеччыну]], дзе працягвала дзейнасьць. У кастрычніку 1944 вайсковы аддзел БЦР рэарганізаваны ў Галоўнае ўпраўленьне вайсковых справаў на чале з [[Кастусь Езавітаў|Кастусём Езавітавым]], створаны 1-ы беларускі вучэбны кадравы батальён. На пачатку [[1945]] году ўтвораная 1-я беларуская грэнадэрская брыгада «Беларусь» (пазьней — [[30-я грэнадэрская дывізія Вафэн-СС (1-я беларуская)|30-я грэнадэрская дывізія СС «Беларусь №1»]]), якая ў выніку трапіла ў палон да амэрыканцаў. Батальёны БКА ў Нямеччыне фармаваліся пераважна з асобаў, якія былі праціўнікамі савецкай улады і зьбеглі з раёнаў, занятых савецкімі войскамі. Пасьля вайны значная іх частка апынулася ў эміграцыі.