Уладыслаў Негалеўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
пачатак
 
Няма апісаньня зьменаў
Радок 3:
 
==Біяграфія==
Нарадзіўся ў сям'і ўдзельніка напалеонаўскіх паходаў, палкоўніка вайска Польскага, грамадскага дзеяча Анджэя Негалеўскага (1787- [[1857]]) ды Ганны з Крыжаноўскіх. Сярэднюю адукацыю атрамаў ў познаньскіх гімназіях сьв. Марыі Магдалены і Фрыдрыха Вільгельма. Вывучаў права ва ўнівэрсітэце [[Бон|БоннаБона]], дзе ў [[1845]] абараніў доктарскую дысертацыю на тэму "Аб дзяржаўным праве" (''O prawie dzierżawnym''). Адмовіўшыся ад прапанаванай яму працы на катэдры ў унівэрсітэту [[Цюрых|Цюрыха]], звярнуўся на Радзіму (у Вялікапольшчу) і далучыўся да барацьбы за незалежнасць. Быў адным з арганізатараў плануемай атакі на Цытадэль ў Познані 2 сакавіка 1846. Быў зьняволены ў Познані і Берліне. Быў асуджаны на Берлінскім працэссе. У 1848 увайшоў у склад Нацыянальнага камітэту ў Познані. У 1849 абараняў вядомага адваката Якуба Кратоўскага-Краўтхофэра, прыцягнутага да суду за удзел ў ''вясьне народаў''. Як чалец польскай дэлегацыі выступаў ў абарону праў палякаў у парлямеце горада [[Франкфурт-на-Майне|Франкфурта]]. Шматразова быў дэпутатам прускага парляменту (1849-1852, 1858-1861, 1867-1884), таксама быў дэпутатам парляменту Нямеччыны (з 1871). Супрацьстаяў гэрманізацыі. Выступаў ў абарону польскай мовы ў школах ды органах улады Вялікапольшчы, дамагаўся павагі да аўтаноміі Вялікага княства Познаньскага. У 1859-1860 выкрыў правакацыю шэфа познаньскай паліцыі, з фальсіфікацыяй антыпрускіх спісаў палякаў ў Познані.
Браў удзел ў [[Паўстаньне 1863—1864 гадоў|паўстаньні 1863—1864 гадоў]]. быў паранены ў бітве пад Ігнацэвем.
Крыху раней 6 траўня 1863 палкоўнік Тачаноўскі прызначыў яго мэрам горада Коле. Быў абвінавачаны ў здрадзе Радзімы, адбываў пакараньне ў Глогаве.
Радок 9:
У 1884 прайграў выбары ў парлямент Нямэччыны Стэфану Цагельскаму, памер годам паздней ў Познані. Быў жанаты на Вандзе з Квілецкіх. Дзяцей не меў.
 
'''==Культурніцкая дзейнасьць'''==
Быў адным з арганізатараў Познаньскага таварыства сяброў навук, якое было створана ў ягоным доме ў 1857. Напачатку ён выконваў абавязкі віцэ-прэзыдэнта таварыства і рэдактара "Штогоднікаў" таварыства. Стварыў таксама Таварыста народнай асьветы, Таварыства народнага чытаньня ды Центральнае гаспадарчае таварыства. Працаваў над равіцьцём Высшай земляробчай школы ў Забікове (заснаваная Аўгустам Цешкоўскім). З Людвікам Жэпецкім выдаваў газэту ''Goniec Wielkopolski'',на старонках якой рашуча выступаў супраць супрацоўніцтва з Прусіяй.