Навука: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне -ru, -en, -pl
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д выпраўленьне спасылак, артаграфія
Радок 1:
[[Файл:Model atomu Bohra be-x-old.svg|міні|320пкс|Разьвіцьцё навукі заснавана на фармулёўцы [[гіпотэза|гіпотэзаў]], якія затым правяраюцца экспэрымэнтальна. Ілюстраваная [[мадэль атаму Бору]] была сьмелай гіпотэзай, якая тлумачыць несумяшчальныя з [[клясычная мэханіка|клясычнай мэханікай]] ўласьцівасьціуласьцівасьці [[вадарод]]у. Экспэрымэнты пацьвердзілі гіпотэзу, але выявілі ейныя некаторыя недахопы, то бок гіпотэза не тлумачыць чыньнікі такіх паводзінаў [[атам]]а, якая прывяла да фармулёўцы тэорыі стварэньня асноваў [[квантавая фізыка|квантавай фізыкі]].]]
'''Наву́ка'''— сфэра чалавечай дзейнасьці, накіраваная на выпрацоўку й тэарэтычную сыстэматызацыю аб’ектыўных [[веды|ведаў]] аб [[рэчаіснасьць|рэчаіснасьці]]. У старэйшым і вузкім значэньні, як то на думку [[Арыстотэль|Арыстотэля]], навука ставіцца да дакладных ведаў пра сябе, што можна было бы лягічна й рацыянальна растлумачына<ref>Aristotle, [http://www.perseus.tufts.edu/hopper/text?doc=Perseus:text:1999.01.0052:book=1:section=981b&highlight=artists%2Cothers «Nicomachean Ethics» 1.981b].</ref>, паколькі клясычная навука старажытнасьці была цесна зьвязана зь [[філязофія|філязофіяй]]. Пачынаючы з [[XVII стагодзьдзе|XVII стагодзьдзя]] натурфілязофія, якую сёньня называюць натуральнай навукай, разглядаецца як асобная галіна ад філязофіі. Тым ня менш, слова «навука» працягвае выкарыстоўвацца ў шырокім сэнсе, які абазначае пэўнае веданьне аб тэме, гэтак жа яна да гэтага часу выкарыстоўваецца ў сучасных умовах.
 
Радок 18:
=== Зараджэньне сучаснай навукі ===
[[Файл:1543,AndreasVesalius'Fabrica,BaseOfTheBrain.jpg|міні|140пкс|Анатамічныя дасьледаваньні [[Андрэас Вэзаліюс|Вэзаліюса]] аднавілі цікавасьць да будовы чалавечага цела.]]
Сучаснае экспэрымэнтальнае [[прыродазнаўства]] зарадзілся толькі ў канцы [[XVI стагодзьдзе|XVI стагодзьдзя]]. Ягонае зьяўленьне было падрыхтавана пратэстанцкай [[Рэфармацыя|Рэфармацыяй]] і каталіцкай [[Контррэфармацыя|Контррэфармацыяй]], калі пад пытаньне былі пастаўлены самыя асновы сярэднявечнага сьветапогляду. Гэтак жа як [[Мартын Лютэр]] і [[Жан Кальвін]] перапрацавалі рэлігійныя дактрыны, працы [[Мікалай Капэрнік|Мікалая Капэрніка]] й [[Галілео Галілей|Галілео Галілея]] прывялі да адмовы ад [[астраномія|астраноміі]] [[Пталямэй|Пталямэю]], а працы [[Андрэас Вэзаліюс|Андрэаса Вэзаліюса]] й ягоных пасьлядоўнікаў унесьлі істотныя папраўкі ў [[мэдыцына|мэдыцыну]]<ref> Leonard C. Bruno (1989), «The Landmarks of Science». ISBN 0-8160-2137-6</ref>. Гэтыя падзеі паклалі пачатак працэсу, які цяпер мае назоў навуковай рэвалюцыі.
 
Тэарэтычнае абгрунтаваньне новай навуковай мэтодыкі належыць [[Фрэнсіс Бэкан|Фрэнсісу Бэкану]], які абгрунтаваў у сваім «Новым арганоне» пераход ад традыцыйнага дэдуктыўнага падыходу, то бок ад агульнай абстрактнай здагадкі ці аўтарытэтнага меркаваньня да прыватнага факту, да падыходу індуктыўнасьці. Зьяўленьне сыстэмаў [[Рэнэ Дэкарт|Дэкарта]] й асабліва працы [[Ісак Ньютан|Ньютана]], якія былі цалкам пабудаваны на экспэрымэнтальным веданьні, засьведчылі канчатковы разрыў мэтадаў і падыходаў да навукі. Апублікаваньне у [[1687]] годзе «[[Матэматычныя пачаткі натуральнай філязофіі|Матэматычных пачаткаў натуральнай філязофіі]]» працы Ісака Ньютана стала кульмінацыяй навуковай рэвалюцыі й спарадзіла ў [[Заходняя Эўропа|Заходняй Эўропе]] беспрэцэдэнтны ўсплёск цікавасьці да навуковых публікацыяў.