Збожжа: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.3) (робат дадаў: vep:Villänkul'turad; касмэтычныя зьмены
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Cereal?oldid=530581520
Радок 8:
У той час як кожны від мае свае асаблівасьці, парадак вырошчваньня ўсіх збожжавых культур аналягічны. Большасьць зь іх зьяўляюцца аднагадовымі расьлінамі, такім чынам, адна пасяўная дае адзін ураджай. [[Пшаніца]], [[жыта]], [[трыцікале]], [[авёс]], [[ячмень]] зьяўляюцца хлебнымі злакамі, які могуць вырошчвацца ў больш халодны сэзон. Яны ёсьць цягавітымі расьлінамі, якія добра растуць ва ўмераных умовах надвор’я й перастаюць расьці ў гарачае надвор’е, то бок пры тэмпэртатуры каля 30 °C, але гэта залежыць ад віду й гатунку. Цёпласэзонныя збожжавыя зьяўляюцца больш пяшчотнымі й аддаюць перавагу гарачаму надвор’ю. Ячмень і жыта зьяўляюцца самымі цягавітымі збожжавымі, які здольныя перазімаваць у [[Субарктыка|субарктычных]] і [[Сыбір|сыбірскіх]] умовах. Многія збожжавыя прахалоднага сэзону вырошчваюцца ў [[Тропікі|тропіках]]. Тым ня менш, некаторыя зь іх растуць толькі ў халодных высакагор’ях, дзе можа быць магчымым вырошчваньне некалькіх культураў у год.
 
На працягу некалькіх дзесяцігодзьдзяў, аднак, назіраецца таксама рост цікавасьці да шматгадовым расьлінам збожжавых. Гэтая цікавасьць распрацавана ў сувязі зь перавагамі ў барацьбе з эрозіяй, зьмяншэньнем патрабаваньня ва ўгнаеньні, і патэнцыйна зьніжаных затратах на фэрмэрства. Нягледзячы на тое, што дасьледаваньні яшчэ знаходзяцца на раньняй стадыі, [[Інстытут зямлі (Саліна)|Інстытут зямлі]] ў горадзе [[Саліна]], штату [[Канзас]], удалося стварыць некалькі гатункаў, якія маюць даволі добрую ўраджайнасьць<ref>[http://ngm.nationalgeographic.com/2011/04/big-idea/perennial-grains-text Perennial grains being created at the Land Institute]. National Geographic</ref>.
 
=== Асаблівасьці гатункаў ===
Цёпласэзонныя збожжавыя вырошчваюцца ў трапічных нізінах круглы год, а на землях умеранага клімату толькі ў цёплы час году. [[Рыс]] звычайна вырошчваюць на затопленых палёх, аднак існуюць некаторыя штамы, выгадаваныя на сушы. Іншыя цёплакліматычныя збожжавыя, як то [[сорга]], адаптавана да засушлівых умоваў.
 
Холаднасэзонныя збожжавыя добра адаптаваныя да вырошчваньня ва умераным клімаце. Большасьць гатункаў аднаго выгляду зь іх мае зімнія ці вясновыя тыпы. Зімовыя гатункі высейваюць восеньню, яны прарастаюць і растуць вегетатыўна, становячыся пасіўнымі ў зімовы пэрыяд. Яны аднаўляюць свой рост у вясновы пэрыяд і сьпеюць у канцы вясны або ў пачатку лета. Гэтая сыстэма вырошчваньня робіць аптымальным выкарыстаньне вады й вызваляе зямлю для іншага [[ураджай|ўраджаю]] ў пачатку вегетатыўнага сэзону.
 
Зімовыя гатункі не квітнеюць да вясны, таму што яны патрабуюць [[яравізацыя|яравізацыі]], то бок узьдзеяньня нізкіх тэмпэратураў на генетычна вызначаны час. Там, дзе зіма занадта цёплая для яравізацыі або перавышае цягавітасьць ўраджаю, які вар’іруецца ў залежнасьці ад выгляду й гатункі, фэрмэры вырошчваюць яравыя культуры. Яравыя збожжавыя культуры высаджваюць у пачатку вясны, і яны сьпеюць пазьней тым жа годам улетку, без яравізацыі. Яравыя збожжавыя звычайна патрабуюць большага паліву й даюць меншы ўраджай чым азімыя збожжавыя.
 
== Стандартызацыя ==