Слова пра паход Ігараў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
tagged non-categorized.
афармленьне, катэгорыя
Радок 1:
'''Слова пра паход Ігараў''', '''Слово о плъку Игоревѣ''', '''Слова пра паход Ігараў, Ігара, сына Сьвятаславава, унука Алегава''' — выдатнейшы помнік [[Сярэднявечча|сярэднявечнай]] [[Літаратура|літаратуры]] [[Русь|Русі]] кан. [[XII ст.]] [[Сюжэт]] СПІ грунтуецца на няўдалым паходзе [[1185]] некаторых [[Князь|князёў]] Русі на чале ззь [[Ігар Сьвятаславіч|Ігарам Сьвятаславічам]] супраць [[Полаўцы|полаўцаў]].
 
СПІ ўваходзіла ў склад зборніка зь некалькіх літаратурных тэкстаў і выяўлена ў [[Яраслаўскі Спаса-Праабражэнскі манастыр|Яраслаўскім Спаса-Праабражэнскім манастыры]] [[Аляксей Мусін-Пушкін|А. І. Мусіным-Пушкіным]]. Арыгінал СПІ загінуў у [[1812]] падчас маскоўскага пажару, што дало падставу сумнявацца ў сапраўднасьці рукапісу.
 
Усе сёньняшнія тэксты СПІ грунтуюцца на выданьні [[1800]] падрыхтаваным Мусіным-Пушкіным, копіі зьнятай для [[Кацярына II|Кацярыны II]] у [[1795]], выпісках зробленых [[Аляксей Маліноўскі|А. Ф. Маліноўскім]] і [[Мікалай Карамзін|М. М. Карамзіным]]. Значэньне таксама мае зроблены для Кацярыны II пераклад СПІ, які рабіўся ня з копіі, а з арыгіналу рукапісу.
 
== Аўтар СПІ ==
Радок 17:
Неўзабаве пасьля публікацыі помніка шматлікія крытыкі выказвалі сумнеў ў яго сапраўднасьці, сьцьвярджаючы, што гэта не аўтэнтычны твор, а подробка [[XVIII ст.]] Пасьля публікацыі ў сяр. [[XIX ст.]] «[[Задоншчына|Задоншчыны]]» — якая захавалася ў шасьці копіях XV ст., несумненна зьвязанай са СПІ, сапраўднасьць СПІ доўгі час нікім не аспрэчвалася.
 
Аднак у кан. XIX ст. францускім [[Славістыка|славістам]] [[Луі Лежэ]], а ў 1920—1950-ея гг. [[Андрэ Мазон]]ам былі высунуты новыя скептычныя гіпотэзы адносна паходжаньня СПІ. Па меркаваньні Мазона й шэрагу іншых францускіх дасьледчыкаў, СПІ было створанае ў канцы XVIII стагодзьдзі па ўзоры «Задоншчыны», прычым у якасьці сюжэту было скарыстана пераказваньне падзеяў XII ст., зробленае В. М. Тацішчавым па незахаваўшымся летапісам. Аўтарства тэксту Мазон прыпісваў А. І. Мусіну-Пушкіну, Бантышу-Каменскаму або архімандрыту Іаілю Быкоўскаму. Іаіля Быкоўскага таксама лічыў аўтарам СПІ савецкі гісторык [[Аляксандар Зімін|А. А. Зімін]] у [[1960-я|1960-х]], прычым ва ўмовах савецкага часу, калі адкрытая дыскусія вакол дадзенай праблемы была немагчымая, пярэчаньні афіцыйнай навукі Зіміну часта зводзіліся да ідэалягічных нападкаў — поўнасьцю асноўная праца Зіміна выдадзена толькі ў [[2006]]. Найноўшую вэрсію высунуў амэрыканскі славіст [[Эдвард Кінан]] у [[2003]], згодна зь яго меркаваньнем, СПІ складзенае чэскім філёлягам і асьветнікам [[Ёзэф Даброўскі|Ёзэфам Даброўскім]].
 
Скептыкам неаднаразова пярэчылі як гісторыкі, так і літаратуразнаўцы, аднак найболей пераканаўчыя аргумэнты ў карысьць сапраўднасьці СПІ прапануюць [[Лінгвістыка|лінгвісты]]. [[Раман Якабсон|Р. В. Якабсон]] у [[1948]] падрабязна аспрэчыў усе асноўныя аргумэнты працаў Мазона, даказаўшы поўную адпаведнасьць моўных рысаў СПІ да сапраўднага помніка XII ст., загінуўшы рукапіс якога быў копіяй XV—XVI стст.
Радок 32:
* [http://arche.bymedia.net/2001-2/kinan201.html Эдвард Кінан. Слова пра тое, як Яраслаў, князь галіцкі, у султанаў страляў // ARCHE № 2(16)-2001.]
* [http://arche.bymedia.net/2001-6/num601.html Юры Пацюпа. Як Эдвард Кінан выбіў Богу вокны // ARCHE № 6(20)-2001.] (zip)
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commonscat|The Tale of Igor's Campaign}}
 
{{Няма катэгорыяў}}
 
[[Катэгорыя:ЛітаратураКіеўская Старажытнай РусіРусь]]
 
[[an:Cantar d'as huestes d'Igor]]