Дэмэтра: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам '{{Старажытнагрэцкі бог | Імя = Дэмэтра | Выява = Demeter Altemps Inv8546.jpg | Памер = 250пкс |...'
 
Радок 22:
== Міты ==
=== Пэрсэфона ===
Была ў багіні Дэмэтры прыгажуня дачка [[Пэрсэфона]]. І паклаў на яе вока цар падзямельля [[Аід]] і з дазволу брата [[Зэўс]]а ён выкрадае дзяўчыну пад час яе гульні ў Нісейскай даліне. Пачуўшы крык [[Пэрсэфона|Пэрсэфоны]], Дэмэтра кінулася ў Нісейскую даліну, але спазнілася. Не ведаючы куды дзелася дачка, маці адчула няшчасьце, і пачала пошукі дзяўчыны. Дзевяць дзён скіталася яна ў цёмных адзеньнях, на дзесяты даведалася ад [[Геліос]]а, што дачку выкраў [[Аід]] з дазволу [[Зэўс]]а. Зразумеўшы бессэнсоўнасьць далейшых пошукаў, маці пакінула высокі [[Алімп]], адраклася ад божага стану, і ў звычайным чалавечым адзеньні, зь вялікім горам пачала блукаць па сьвету. Яе роспач суправаджалася зь вялікім смуткам, што распаўсюдзіўся па ўсёй зямлі: прырода згубіла свой цьвет, зямля перастала даваць ўраджай, яшчэ большым смуткам напоўнілася чалавецтва. Пабачыўшы такую справу, [[Зэўс]] пасылаў да Дэмэтры багоў зь просьбай вярнуцца на [[Алімп]] і вярнуць зямлі ўрадлівасьць. Але не жадала яна вяртацца, пакуль яе дачка знаходзіцца ў жудасным царстве [[Аід]]а. Таму грымотнік [[Зэўс]] паслаў Гермэса ў Аідава царства на дамову, каб той вярнў [[Пэрсэфона|Пэрсэфону]] да маці на дзьве трэці рока, а на адну трэць будзе жыць ў [[Аід]]а. Пагадзіўся на гэта спадар смутнага царства, і адпусьціў [[Пэрсэфона|Пэрсэфону]], даўшы ёй праглынуць зерне граната, сымбаля шлюбу. Зьнікла ўсё гора, зазьзяла шчасьцем Дэмэтра, калі пабачыла дачку, зарадзіла зямля, жыцьцём напоўніўся сьвет. З той пары так і цягнецца: пакуль [[Пэрсэфона]] знаходзіцца ў Дэмэтра|Дэмэтры (дзьве трэці року) - зямля напаўняецца цьветам, а як толькі вяртаецца да [[АідаАід]]а (трэць року) - навакольле пагружаецца ў зімнюю смуту.
 
== Літаратура ==