Рычы (возера): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
новы артыкул
 
артаграфія
Радок 2:
'''Ры́чы''' (таксама: ''Рыча'', ''Рычу'', {{мова-lv|Riču ці Riča ezers}}; {{мова-ru|Ричи}}) – праточнае [[возера]] ў [[Браслаўскі раён|Браслаўскім раёне]] [[Беларусь|Беларусі]] й [[Даўгаўпілскі раён|Даўгаўпілскім раёне]] [[Латвія|Латвіі]]. Знаходзіцца ў басэйне ракі [[Дрысьвяты]].
 
Плошча возера - 12,83 км²; сярэдняя глыбіня – 9,7 м.; найбольшая глыбіня - 51,9 м.<ref>У некаторых інтэрнэт-даведніках (глядзіце, напрыклад, [http://www.ezeri.lv ezeri.lv]) часта падаецца іншая глыбіня, роўная 39,7 м. Аднак гэта, хутчэй, брак новых зьвестак.</ref>; даўжыня - 6,27 км.; найбольшая шырыня - 3,73 км.; даўжыня берагавой лініі - 33,4 км.; аб′ём вады - 131 млн. м3м³; плошча вадазбору - 123 км2км². Возера Рычы - другое па глыбіні ў Беларусі пасьля [[Доўгае возера (Глыбоцкі раён)|Доўгага возера]] ў [[Глыбоцкі раён|Глыбоцкім раёне]] й чацьвертае па глыбіні ў Латвіі.
 
Схілы катлавіны вышынёй 10—20 м., а на ўсходзе – ад 30 да 40 м., парослыя [[хмызьняк]]ом і [[лес]]ам. Берагі возера ў асноўным высокія, пясчаныя. Глыбакаводныя ўпадзіны чаргуюцца зь [[мель|мелямі]]. У залівах дно адносна плоскае, глыбіня роўная 10—15 м. На возеры маюцца 5 выспаў агульнай плошчай 5,7 га. Мелкаводзьдзе пясчанае й пясчана-галечнае, на ўсходзе пад валунамі. Астатняя частка ложа сапрапелістая, месцамі ілістая. Шырыня калябярэжнай паласы расьліннасьці – ад 5 да 50 м. Да глыбіні 9 м растуць [[мох|імхі]]. Рычы напаўняецца вадой з ручаёў, а з самога возера выцякае рака [[Рычанка]]. У іхтыяфаўне сустракаецца болей за 20 відаў [[рыба|рыбы]]. Таксама ў возеры жывуць рэлікты [[ледавіковы пэрыяд|ледавіковага пэрыяду]] ([[лімнакалянус]], [[понтапарэя]], [[бакаплаў Паласа]]), занесеныя ў рэспубліканскую [[Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь|Чырвоную кнігу]].