Шэлехавы: розьніца паміж вэрсіямі

сям’я
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам ' '''Шэлехавы''' — дваранскі род. міні|ОГ 6-143 Нашчадкі '''Гры...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 19:14, 8 лістапада 2012

Шэлехавы — дваранскі род.

ОГ 6-143

Нашчадкі Грыгорыя Шэліхава (1747—1795) — сыбірскага прамыслоўца, марахода, купца. 10 лістапада 1797 году Найусеміласьціва падаравана была дваранская годнасьць «Натальлі Шэлехавой, удаве таго знакамітага Грыгорыя Шэлехава, які быўшы перш Рыльскім грамадзянінам, уславіўся подзьвігамі сваімі ў Паўночнай Амэрыцы, і народжаным ад іх дзецям». Грамата пра дваранства Шэлехавых Найвысока зацьверджана 24 красавіка 1801 году.

  • Васілій Шэлехаў, са студэнтаў Дзерпцкага ўнівэрсытэту, на вайсковую службу паступіў у 1810 годзе 19 ліпеня ў Изюмскі Гусарскі полк у якасьці шарагоўца. Першы афіцэрскі чын атрымаў 28 лютага 1811 году. Удзельнічаў у Айчыннай вайне 1812-15 г. . Жанаты, меў дзяцей: сына Сяргея і дочкаў Кацярыну і Настасьсю. Памёр 20 сьнежня 1834 году, знаходзячыся на службе.

У Аляксандра-Неўскай Лаўры на Лазараўскіх могілках (Некропаль XVIII стагодзьдзя) пахаваны дочкі Грыгорыя Шэліхава:

  • Аляксандра Паліткоўская (Шэлехава) (1788—1816), жонка Гаўрыіла Паліткоўскага, сэнатара, літаратара, сябра «Гутаркі аматараў расейскага слова».
  • Ганна Разанава (Шэлехава) (1780—1802), жонка Мікалая Разанава, обэр-пракурора Сэнату, вандроўцы, упаўнаважанага Расейска-Амэрыканскай кампаніі.

Апісаньне гербу

У шчыце, які мае блакітнае поле, намаляваныя два срэбныхя крыжы, адзін угары, а іншы ўнізе, а паміж імі ў сярэдзіне шчыта знаходзіцца срэбная паласа.

Шчыт увянчаны звычайным дваранскім шлемам, з дваранскаю на ім каронаю і трыма страусовыми пёрамі. Сумёт на шчыце блакітны падкладзены срэбрам. Па баках пастаўлены два Амэрыканца, якія трымаюць у руках з правага боку Меркур'ева жазло, а зь левага якар. Пад шчытом дэвіз: «Вераю і шчырасьцю».

Літаратура

  • Русский биографический словарь: В 25 т. / под наблюдением А. А. Половцова. 1896—1918.