Узвышша: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.6.3) (робат выдаліў: cs, el, en, is, ja, nl, nn, sk, sv, tl зьмяніў: bg, de, et, ru
выпраўленьне спасылак
Радок 1:
{{Іншыя значэньні}}
[[Файл:Podbranc.jpg|міні|Хвойніцкае узвышшаўзвышша]]
'''Узвышша''' — дзялянка [[Зямля|зямной]] паверхні, якая характарызуецца прыўзьнятасьцю адносна навакольных. Умоўна ўзвышша вызначаюць як дзялянку з абсалютнай вышынёй больш за 200 м і супрацьпастаўляюць [[нізіна|нізіне]]. Звычайна ўзвышша ня мае выразна акрэсьленых схілаў.
 
== Асаблівасьці будовы ўзвышшаў Беларусі ==
 
Найбольш прыпаднятая частка тэрыторыі [[Беларусь|Беларусі]] прыпадае на яе цэнтральныя раёны. Тут з захаду на ўсход праз усю тэрыторыю краіны распасьціраецца [[Беларуская града]], якая ўтвораная [[Сож|сожаўскім]] ледавіком. Па гэтай градзе пераважна праходзіць [[Балтыйскае мора|Балтыйска]]-[[Чорнае мора|Чарнаморскі]] вадападзел. Рачнымі далінамі Беларуская града падзяляецца на асобныя ўзвышшы.
 
Максымальных вышыняў Беларуская града дасягае ў сваёй цэнтральнай частцы, вядомай пад назвай [[Менскае ўзвышша]]. Яна займае плошчу каля 7,5 тыс. км² і распасьціраецца з паўднёвага захаду на паўночны усход на 180 км. Высокія і стромкія ўзгоркі тут перасякаюцца латочынамі. У заходняй частцы Менскага ўзвышша знаходзіцца вышэйшы пункт ня толькі ўзвышша, але і ўсёй Беларусі — гара [[Сьвятая (гара)|Сьвятая]] (345 м). Яна разьмешчаная ў вёсцы [[СкірмунтаваСкірмантава]] [[Койданаўскі раён|Койданаўскага раёна]], у 30 км на паўднёвы захад ад [[Менск]]ау. У межах Менскага ўзвышша знаходзяцца і іншыя вышэйшыя пункты Беларусі: гара [[Лысая (гара)|Лысая]] (342 м), гара [[Маяк (гара, Менскае ўзвышша)|Маяк]] (335 м). У рэльефе пераважаюць буйныя марэнныя ўзгоркі, якія звычайна ўтвараюць [[града (форма рэльефу)|грады]]. Сярод іх нярэдка сустракаюцца камы. Рачныя даліны, латочыны сьцёку і яры ўскладняюць рэльеф. Над суседнімі раўнінамі і нізінамі Менскае ўзвышша прыпаднятая больш за 150 м. Менавіта для яго характэрная максымальная глыбіня падзелу рэльефу.
 
На паўднёвы захад ад Менскага ўзвышша распасьціраюцца [[Наваградзкае ўзвышша|Наваградзкае]], [[Ваўкавыскае ўзвышша|Ваўкавыскае]], [[Гарадзенскае ўзвышша|Гарадзенскае]] ўзвышшы і [[Капыльская града]]. Яны разьбіваюцца далінамі [[Нёман]]а і яго прытокаў на асобныя масывы і паступова паніжаюцца з усходу на захад. Толькі Наваградзкае ўзвышша паднімаецца вышэй за 300 м. Вышэйшы пункт — гара [[Замкавая (гара)|Замкавая]] (323 м) — знаходзіцца побач з Наваградкам.
Радок 15 ⟶ 14:
На поўдзень ад Беларускай грады ўзвышшы практычна адсутнічаюць, гэта тлумачыцца тыс, што апошнім тутэйшым ледавіком быў дняпроўскі. Крэсавыя марэны гэтага ледавіку моцна перапрацаваныя эразійнымі працэсамі. Сярод узвышшаў гэтай часткі Беларусі вылучаюцца [[Мазырская града]] і [[Загародзьдзе]].
 
Фармаваньне ўзвышшаў на поўнач ад Беларускай грады зьвязана з акумуляцыйнай дзейнасьцю ўсіх ледавікоў, але ў большай ступені паазерскага ледавіка. Буйнейшымі ўзвышшамі гэтай часткі Беларусі зьяўляюцца [[Сьвянцянскія грады|Сьвянцянскія]] і [[Браслаўская града|Браслаўскія]] грады, [[Віцебскае ўзвышша|Віцебскае]] і [[Гарадоцкае ўзвышша|Гарадоцкае]] ўзвышша. Яны ўваходзяць у склад [[Беларускае Паазер'еПаазер’е|Беларускага Паазер’я]].
 
[[Катэгорыя:Геаграфія]]