Каталіцтва: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MerlIwBot (гутаркі | унёсак)
д робат выдаліў: sa:कैथोलिक धर्म (deleted)
артаграфія, стыль
Радок 4:
== Гісторыя ==
 
Гісторыя каталіцтва зьяўляецца часткай гісторыі хрысьціянства, якое да чацьвертага стагодьдзя стварала пэўнае адзінства. У пачатку пятага стагодьдзя тэрмін каталіцтва або заходняе хрысьціянства пачалі выкарыстоўваць адносна хрысьціянаў у заходняй частцы [[Рымская імпэрыя|Рымскай іпмэрыіімпэрыі]]. Павольна павялічвалася розьніца паміж хрысьціянствам на Усходзе і на Захадзе. У [[1054]] годзе адбыўся [[Раскол хрысьціянскай царквы 1054 года|канчатковы падзел]] паміж усходнім ([[праваслаўе|праваслаўным]]) хрысьціянствам і заходнім (каталіцкім).
 
== Навучаньне ==
Радок 10:
 
'''Апостальскі сымбаль веры.'''
Веру ў Бога, Айца ўсемагутнага, Стварыцеля неба і зямлі, і ў Езуса Хрыста, Сына Яго адзінага, Пана нашага, які быў зачаты ад Духа Сьвятога, нарадзіўся з Дзевы Марыі, замучаны пры Понцкім Пілаце, укрыжаваны, памёр і быў пахаваны; зышоў да адхлані, на трэці дзень уваскрос з памерлых, узышоў на неба, сядзіць праваруч Бога Айца ўсемагутнага, адтуль прыйдзе судзіць жывых і памерлых. Веру ў Духа Сьвятога, святысьвяты Касьцёл каталіцкі, еднасьць сьвятых, адпушчэньне грахоў, уваскрашэньне цела, жыцьцё вечнае. Амэн.
 
'''Нікеа-канстанцінопальскі сымбаль веры.'''
Радок 22:
 
=== Вера і сьветапогляд ===
Каталіцкі Касьцёл вучыць, што чалавек можа пазнаць Бога ўласным розумам, але гэта пазнаньне датычыць больш самога факту існаваньня Бога. Розум жа, «асвечаныасьвечаны верай», з дапамогай асаблівага божага дару можа пазнаць натуру Бога. У пазнаньні Бога і дагматаў веры дапамагае божае аб’яўленьне. Чалавечы розум мае абмежаваныя магчымасьці, таму ў поўні пазнаць Бога немагчыма.
Як і іншыя хрысьціяне, каталікі вераць у аднаго Бога ў трох асобах (Найсьвяцейшая [[Тройца]]): Бог Айцец, Сын Божы (Езус Хрыстус, і Дух Сьвяты. Бог зьяўляецца усемагутнымўсемагутным стваральнікам [[Сусьвет]]у з нічога, усяго матэрыяльнага і нематэрыяльнага. Бог стварыў і чалавека — вяршыню ўсяго стварэньня. Чалавек складаецца з цела і душы. Душа чалавека несьмяротная і паклікана Богам існаваць на яго падабенства (на вобраз Бога). Разам з тым, Бог стварыў сьвет духаў — [[анёл]]аў. Некаторыя анёлы паўсталі супраць волі Бога і сталі дзейнічаць яму насуперак ([[д’ябал]], [[сатана]]). Першыя людзі — [[Адам (біблейскі гэрой)|Адам]] і [[Ева (біблейская гэраіня)|Ева]] — пад уплывам д’ябла не паслухаліся Божых загадаў — учынілі [[першародны грэх]]. Вынікі гэтага ўчынку перайшлі на ўсіх людзей: пазбаўленьне першаснай справядлівасьці і сьвятасьці, аслабленасьць чалавечай натуры («выгнаньне з раю»). Пасьля Адама і Евы, кожны чалавек носіць на сабе знак перашароднага граху, які можа быць змыты на хросьце.
Сын Божы (Езус Хрыстус) стаўся чалавекам (уцелавіўся) і памёр на крыжы, каб людзям вярнуць страчаны стан неба (раю). Хрыстос быў пачаты Духам Сьвятым і нарадзіўся ў часе з [[Дзева Марыя|Дзевы (Панны) Марыі]]. Разам з тым, ён існаваў адвечна. Праз свае дабравольныя пакуты і крыжовую сьмерць, а таксама праз уваскрасеньне зь мёртвых, Хрыстос зрабіў справу адкупленьня. У выніку гэтай справы людзі вызваліліся ад грахоў і іх наступстваў.
Хрыстос мае дзве натуры — боскую і чалавечую. Ён адзінасутны Богу-Айцу ў бостве і людзям у чалавецтве. Аднак, у адрозьненьні ад любога чалавека, Хрыстос не мае ніводнага граху.
Маці Хрыста — Марыя пры сваім зачацьці не мела першароднага граху. Дагмат аб беззаганным зачацьці Марыі адсутнічае ў праваслаўі. Марыя захавала дзявоцтва да канца жыцьця. Пасьля яго заканчэньня яна з целам і душой была ўзята на неба (да раю). Як маці Бога, Марыя займае выключнае месца сярод сьвятых, таму яе называюць найсьвяцейшая.
Каталіцкі Касьцёл вучыць, што на працягу гісторыі чалавецтва адбываецца змаганьне з сіламі зла. Каб заставацца добрым, кожнаму чалавеку патрэбна дапамога — божая ласка. Гэтую ласку для людзей выслужыў Хрыстос. Існуе два кшталты ласкі — дзейсная ласка і асьвячальная (пастаянная) ласка. Пастаянная ласка — гэта пастаянная накіраванасьць жыць і дзейнічаць так, як гэтага жадае Бог. Дзейсная ласка дапамагае пры навяртаньні або асвячэньніасьвячэньні. Грэх — гэта сьвядомае і дабравольнае парушэньне божых загадаў. Чалавек, які робіць цяжкі грэх, страчвае асьвячальную ласку. Калі ён памрэ ў такім стане, то трапіць у [[пекла]], таму такія грахі яшчэ называюць сьмяротнымі. Вярнуць асвячальную ласку пасьля цяжкага граху можна праз сакрамэнт [[споведзь|споведзі]]. Ад няцяжкіх грахоў можна ачысьціцца як на споведзі, так і праз сьвятую камунію (прычашчэньне, гл. [[эўхарыстыя]]). Прабачэньне грахоў і вызваленьне ад іх называецца апраўданьнем чалавека. Каталіцкае вучэньне аб апраўданьні моцна адрозьніваецца ад пратэстанцкіх.
 
=== Сакрамэнты ===
Радок 37:
Усе людзі пакліканы да сьвятасьці — поўні хрысьціянскага жыцьця й дасканалай любові дзякуючы нормаў паводзін, якія зьмешчаны ў божых прыказаньнях (Дэкалёг, [[Дзесяць прыказаньняў]]). Сьвятасьць — гэта прысьвячэньне сябе целам і душой справе Божай славы й служэньню бліжняму, праз выконваньне божае волі.
Душа чалавека пасьля сьмерці трапляе ў неба ([[рай]]) або [[пекла]], у залежнасьці ад таго, як пражыў сваё жыцьцё кожны канкрэтны чалавек. Душы, якія памерлі ў стане асьвячальнай ласкі, але не гатовы трапіць у рай, перш, чым там апынуцца, праходзяць ачышчэньне ў чысцы ([[чысьцец]]). Дактрына аб чысцы адсутнічае ў праваслаўных хрысьціянаў. Калі Хрыстос прыйдзе другі раз на зямлю (парузія), адбудзіцца апошні суд і людскіялюдзкія целы ўваскроснуць. Паводле гэтага суда Езус аддасьць кожнаму чалавеку паводле яго справаў і па яго прыняццюпрыняцьцю або адкіданьню ласкі (пар. Катэхізіс Каталіцкага Касьцёла параграф 682). Душы, што памёрліпамерлі ў стане сьмяротнага граху, будуць вечна пакутаваць у пекле. Душы ў небе (раі) будуць вечна шчасьлівымі.
 
=== Арганізацыйная структура ===
Радок 43:
Католікі вызнаюць, што ўсе Касьцёлы суі юрыс зьвязаны адзінствам паміж сабою і зь біскупам Рыма (Папам Рымскім), а кожны сябра Каталіцкага Касьцёла праз хрост належыць да ўсяго Каталіцкага Касьцёла, і да канкрэтнага Касьцёла суі юрыс.
 
Каталіцкі Касьцёл вучыць, што яго кіраўніком (галавой) зьяўляецца Хрыстос, якога бачным намесьнікам і наступнікам апостала Пятра зьяўлаеццазьяўляецца біскуп Рыма ([[Папы рымскія|Папа Рымскі]]).
 
Папа Рымскі выбіраецца калегіяй кардыналаў на [[канклаў|канклаве]]. Папа мае найвышэйшую ўладу, зьяўляецца кіраўніком горада-дзяржавы [[Ватыкан]].
Радок 51:
Каталіцкі Касьцёл складаецца зь мясцовых (партыкулярных) Касьцёлаў (цэркваў). Прадстаўнікамі папы рымскага ў мясцовых Касьцёлах у розных краінах, тэрыторыях і арганізацыях зьяўляюцца легаты (апостальскія нунцыі, пранунцыі, інтэрнунцыі, апостальскія дэлегаты).
 
Мясцовыя Касьцёлы (цэрквы) складаюцца з [[дыяцэзія|дыяцэзіяў]] або [[архідыяцэзія|архідыяцэзіяў]] (дыяцэзіяў вышэйшага ўзроўню); ва ўсходніх каталіцкіх цэрквах прынята назва [[епархія]] і [[архіепархія]] адпаведна. Гэта сталыя і звычайныя адміністрацыйныя адзінкі Каталіцкага Касьцёла. З дыяцэзіямі (архідыяцэзіямі) маюць роўныя правы: тэрытэрыяльнаятэрытарыяльная пралатура, тэрытэрыяльнаетэрытарыяльнае абацтва, апостальскі вікарыят і апостальская прэфектура, апостальская адміністратура, ва ўсходніх каталіцкіх цэрквах — [[экзархат]]ы. Функцыю дыяцэзіі выконвае, таксама, вайсковы ардынарыят.
 
Кіраўніком мясцовага Касьцёла (мясцовай Царквы) зьяўляецца дыяцэзіяльны (епархіяльны) біскуп або зраўнаны ззь ім іерарх (пралат, тэрытэрыяльны [[абат]], апостальскі адміністратар, вайсковы ардынарый; ва ўсходніх цэрквах — экзарх). Дыяцэзіяльны біскуп можа мець так званага біскупа-каад’ютара (г. зн. біскупа, які мае права спадкаемнасьці) і дапаможнага біскупа (аднаго або некалькіх).
 
У кіраваньні мясцовымі Касьцёламі біскупам дапамагаюць: сьвятарская рада, калегія дарадцаў (кансултараў), рада эканамічных спраўсправаў, душпастырская рада, дыяцэзіяльны сінодсынод (ва ўсходніх каталіцкіх цэрквах — епархіяльны канвэнт), капітулы канонікаў, дыяцэзіяльная курыя.
 
Мясцовыя Касьцёлы складаюцца з [[парафія|парафіяў]] (прыходаў, парохіяў) — пастаянных супольнасьцяў вернікаў акрэсьленай тэрыторыі. Кіраўніком парафіі зьяўляецца пробашч (настаяцель), якому можа дапамагаць вікарый або некалькі вікарыяў. Пробашчаў і вікарыяў прызначае дыяцэзіяльны біскуп. Яны належаць да другой (пасьля біскупаў) ступені сьвятарства — прэзьбітэраў ([[ксёндз|ксяндзоў]]). У выкананьні сваіх функцыяў ім дапамагаюць дыяканы — прадстаўнікі трэцяй (ніжэйшай) ступені сьвятарства.
Радок 63:
Апрача парафіяў існуць асобныя цэнтры душпастырства (арганізацыі кіраваньня вернікаў) і рэктараты. Таксама асобна ад парафіяў служаць [[капэлан]]ы (апека над вязьнямі, хворымі, эмігрантамі, вайскоўцамі, спартоўцамі і інш.).
 
Некалькі мясцовых Касьцёлаў утвараюць наддыяцэзіяльныя структуры: мітраполіі (Касьцёльныя правінцыі), Касьцёльныя рэгіёны і Канфэрэнцыі біскупаў. На тэрыторыі Касьцёльных правінцый могуць склікацца правінцыяльныя сінодысыноды. У вялікіх краінах некалькі мітраполіяў могуць утвараць Касьцёльныя рэгіёны з уласнымі рэгіянальнымі канфэренцыямі біскупаў. Біскупы адной краіны звычайна складаюць КанфэренцыюКанфэрэнцыю біскупаў гэтай краіны.
 
Кананічныя законы для ўсходніх каталіцкіх цэркваў прадбачаць магчымасьць існаваньня схода біскупаў розных абрадаў.
 
У Каталіцкім Касьцёле можна выдзеліць шэсьць галоўных лацінскіх абрадавых традыцыяў і пяць усходніх. Абрадам называюць асаблівы спосаб выражэньня каталіцкай веры супольнасьцю вернікаў, якіх яднае аднолькавая літургічная спадчына, а таксама тэалагічнаетэалягічнае, духоўнае і дысцыплінарнае фарамаваньне ў канкрэтных гістарычных і культурных умовах. У рамках абрадавых традыцый у каталіцтве існуюць супольнасьці хрысьціян, называныя суі юрыс (па-лацінску sui iuris — свайго закону), якія прызнаюць найвышэйшую ўладу Каталіцкага Касьцёла. Такіх супольнасьцяў на дадзены момант існуе 22.
 
Вось сьпіс Касьцёлаў (Цэркваў) суі юрыс: