Случ: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
дапаўненьне
Радок 22:
 
== Асноўныя прытокі ==
* ''Праваруч'': [[Жалезьніца (рака)|Жалезьніца]], [[Лакнея]], [[Сівельга]], [[Морач]]
* ''Леваруч'': [[Вясейка]], [[Вялікая Сьліва]]
 
Радок 39:
Даліна ў высокай плыні невыразная, ніжэй трапэцападобная; шырыня яе 0,5—1,5 км у высокай, 1,5—2,5 км у сярэдняй і нізкай плыні, у вусьці пашыраецца да 6 км і зьліваецца з далінай Прыпяці. [[Абалона]] пераважна двухбаковая, зрэдку чаргуецца па берагах; у вярхоўі яе шырыня 100—400 м, ніжэй 1—1,2 км, у вусьці 4—5 км. Вышэй за мястэчка [[Старобін]] на Случы [[Салігорскае вадасховішча]]. Рэчышча ў высокай плыні шырынёй 6—25 м, да Салігорскага вадасховішча на працягу 71 км каналізаванае, ад вадасховішча да вусьця ракі Морач мелкае, ніжэй — зьвілістае (шырыня 20—40 м), вольна мэандруе<ref>{{Літаратура/Блакітная кніга Беларусі|к}}</ref>.
 
Веснавое разводзьдзе пачынаецца ў сярэдзіне сакавіка, сканчваецца ў пачатку траўня. Сярэдняя вышыня над межанным узроўнем ад 1,8 м у вярхоўі да 2,4 м у нізкай плыні. Замярзае ў канцы сьнежня, крыгалом у канцы сакавіка. Веснавы ледаход у вярхоўі 8 дзён, у нізоўі 3 дні. Каля вёскі [[Ленін (вёска)|Ленін]] Жыткавіцкага раёну (45 км ад вусьця) найбольшы расход вады 576 м³/с (1958), найменшы — 2,16 м³/с ([[1971]]). Рэжым ракі вывучаўся на 7 пастах, зь якіх пасты ў вёсках [[Кляпчаны]], [[Ленін (вёска)|Ленін]] дзейнічаюць і ў наш час<ref>[http://pogoda.by/315/gid.html?ind=334 Гідрамэтцэнтар Беларусі]{{ref-ru}}</ref>.
 
Рэльеф раўнінны. Лясы ды балоты займаюць больш за 70% плошчы вадазбору. Забалочанасьць каля 45%. Азёрнасьць менш за 1%. Берагі пераважна стромкія або абрывістыя.