Анатоль Красоўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
– непацьверджаныя зьвесткі
Радок 13:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў п. [[Крупкі]] [[Менская вобласьць|Менскай вобласьці]]. Скончыў фізычны факультэт [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт|Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту]]. Пэдагог, кандыдат філязофскіх навук<ref>Красовский, Анатолий Степанович. Ценностные ориентации выпускников школ на брачно-семейные отношения как предмет социологического анализа : Автореф. дис. на соиск. учен. степ. канд. филос. наук: 09.00.09 / Бел. гос. ун-т им. В. И. Ленина. — Мн., 1986. — 18 с.</ref>, аўтар дзясяткаў навуковых прац і шэрагу вучэбных дапаможнікаў, распрацоўнік школьнага курсу «Этыка і псыхалёгія сямейнага жыцьця». З пачатку [[1990-я|1990-х]] буйны прадпрымальнік, выдавец масавых часопісаў «Я+Я», «Ідэал» і іншых. Займаўся дабрачыннасьцю, аказваў фінансавую падтрымку шэрагу грамадзкіх арганізацыяў Беларусі, у тым ліку і палітычна незалежным. Вядомы як асабісты сябар віцэ-сьпікера [[Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь|Вярхоўнага Савету]] [[Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня|13-га скліканьня]] [[Віктар Ганчар|Віктара Ганчара]], лідэрааднаго зь лідэраў беларускай апазыцыі канца 1990-х.
 
== Гісторыя выкраданьня ==
Радок 26:
З часоў рэфэрэндуму Віктар Ганчар, віцэ-сьпікер Вярхоўнага Савету, быў актыўным апанэнтам прэзыдэнта Лукашэнкі.
 
[[Віктар Ганчар]], віцэ-сьпікер Вярхоўнага савету 13-га скліканьня, непрымірымы супернік Лукашэнкі і адзін зь лідэраў апазыцыі, і яго сябар буйны прадпрымальнік Анатоль Красоўскі, які фінансаваў апазыцыйны рух, сталі аб’ектамі пільнай увагі беларускіх спэцслужбаў. За Віктарам Ганчаром і Анатолем Красоўскім вялося сачэньне, іх тэлефонныя гутаркі рэгулярна праслухоўваліся{{Няма крыніцы}}.
 
Першым сыгналам крайняй незадаволенасьці ўладных структур палітычнай актыўнасьцю Анатоля Красоўскага стаў яго арышт у жніўні 1999 году. Прадпрымальнік быў зьмешчаны ў СІЗА, дзе яму фактычна было прад’яўлена абвінавачваньне ў падрыўной дзейнасьці. Аднак пасьля публікацыяў у шэрагу СМІ падрабязнасьцяў справы, сьледзтва агучыла іншую вэрсію, паводле якой Анатоль Красоўскі вінаваты ў тым, што сваечасова не вярнуў крэдыт, узяты ў банку «Пошук». З-за відавочнай неадпаведнасьці рэчаіснасьці гэтае абвінавачваньне хутка развалілася. На працягу тыдня прадпрымальніка адпусьцілі разам зь іншымі затрыманымі па гэтай справе, сярод якіх была прэзыдэнт банка «Пошук» [[Валянціна Сурына]].
 
=== Выкраданьне ===
Увечары [[16 верасьня]] [[1999]] году Анатоль Красоўскі й Віктар Ганчар былі выкрадзеныя. Праваахоўнымі органамі было пачатае расьсьледаваньне, аднак усе вядомыя ў цяперашні час доказы былі сабраныя добраахвотнікамі. У тым ліку і выяўленыя на месцы выкраданьня на вуліцы Фабрычнай у [[Менск]]у аскепкі шкла аўтамабіля Анатоля Красоўскага, якім сябры карысталіся ў гэты дзень, і сьляды крыві, ідэнтыфікаванай незалежнай экспэртызай як кроў Віктара Ганчара. Гэтыя і іншыя сабраныя дадзеныя растлумачваюць дэталі выкраданьня і ў вачах шырокай грамадзкасьці зьяўляюцца пацьверджаньнем таго, што яно было арганізаванае сіламі спэцслужбаў{{Няма крыніцы}}. Афіцыйнае сьледзтва — нягледзячы на тое, што за Віктарам Ганчаром, і за Анатолем Красоўскім вялося пастаяннае сачэньне сіламі [[Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь|Камітэта дзяржбяспекі]] — канстатавала немагчымасьць усталяваньня ісьціны. Пасля зьнікненьня КДБ заявіў, што сачэньне было зьнятае менавіта 16 верасьня.
 
У чэрвені [[2001]] году сусьветная грамадзкасьць атрымала ў распараджэньне паказаньні сьледчых КДБ Петрушкевіча і Случака, якія распавялі падрабязнасьці кантраляванай Лукашэнкам сыстэмы фізычнага прыбіраньня непажаданых у Беларусі, так званых «[[Эскадроны сьмерці|эскадронаў сьмерці]]»<ref>[http://www.compromat.ru/page_10866.htm «Эскадрон смерти» в Белоруссии: Сотрудники правоохранительных органов республики решили повторить «подвиг» украинского майора Мельниченко]{{Ref-ru}}</ref>.
Радок 40:
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://www.ciwr.org/krasovsky.html Грамадзкая ініцыятыва «Мы памятаем»] {{ref-ru}}
* [http://solidarity16.org/bel/ Салідарнасьць-16]
* [http://charter97.org/rus/news/2003/01/21/nv Олег Алкаев: существует видеозапись убийств Захаренко, Гончара и Красовского] {{ref-ru}}