Шляхетная васьмёркавая сьцежка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 2:
{{Вікіфікаваць}}
[[Файл:Dharma Wheel.svg|міні|Кола Дхармы (Праўды, Навукі) сымбалізуе Шляхетную Васьмёркаваю Сьцежку]]
'''Шляхетная Васьмёркавая Сьцежка''' (таксама: ''Васьміасьпектавая''), '''Сярэдзінны Шлях''' – фундаментальнае паняцьце [[Будызм|Навукі Абуджанага]]. Згодна з [[Чатыры Шляхетныя Праўды|Чацьвёртай Шляхетнай Праўдай]] зьяўляецца шляхам, які праводзіць да Вызваленьня (з Кола Перанараджэньняў), да спакою, зьнішчэньня (цярпеньня), да непасрэдных ведаў, да Асьвятленьня, да Нірваны. Складаецца з васьмі частак (адкуль і назва).:
 
'''слушны''' (належны, адпаведны, уласьцівы, праўдзівы, правільны) '''погляд''' (разуменьне), слушнае '''мысьленьне''' (пастанаўленьне), слушнае '''слова''' (мова), слушны '''чын''' (паводзіны), слушнае '''зарабкаваньне''' (спосаб утрыманьня сябе пры жыцьці), слушнае '''імкненьне''' (высілак), слушнае (лёгкае, не патрабуе высілкаў) '''засяроджаньне''' (уважнасьць, прытомнасьць), слушная [[Мэдытацыя ў будызьме|'''медытацыя''']] (засяроджаньне, канцэнтрацыя).
Словы [[Буда Гаўтама|Буды Шак'ямуні]] з [[Дхамапада|Дхамапады]]:
 
''З усіх сьцежак найлепшай ёсьць Васьмёркавая Сьцежка; з усіх праўдаў найлепшымі ёсьць [[Чатыры Шляхетныя Праўды]]; з усіх рэчаў найлепшай ёсьць свабода ад жаданьняў; з усіх людзей найлепшым ёсьць [[Буда (будызм)|Той Хто Бачыць (Буда)]].'' (273 верш)
 
''Гэта адзіная дарога: няма іншае, каб ачысьціць сваё разуменьне. Ідзі гэтаю сьцежкаю, а змыліш Мару.'' (274 верш)
 
''Ідучы па гэтай сьцежцы пакладзеш канец цярпеньню. Адкрыўшы, як выцягнуць шып прагі, тлумачу сьцежку.'' (275 верш)
 
: ''Хто трымаецца на адлегласьці як ад тых, што маюць уласныя дамы, так і ад аскетаў, хто вандруе бяз сталага месца побыту і мае адзінае нялічныя патрэбы - таго заву сьвятым чалавекам.'' (404 верш [[Дхамапада|Дхамапады]] - тлумачэньне што да "сярэдзіннасьці" сьцежкі, устрыманьне ад крайнасьцяў: як ад кіраваньня цялеснымі жаданьнямі, так і ад аскетызму ў выглядзе ўмярцьвеньня ўласнага цела)
 
Яшчэ адным прыкладам "сярэдзіннасьці" сьцежкі могуць зьяўляцца наступныя словы [[Буда Гаўтама|Гатамы]] з [[Дхамапада|Дхамапады]] (83 верш):
: ''Людзі добрыя выракаюцца ўсяго, цнатлівыя не ўзрушаюцца над прыемнасьцямі жыцьця. Мудрыя не выказваюць узьнясеньняў ані дэпрэсіяў, калі спатыкае іх шчасьце ці смутак.''
== Зьмест кожнага з асьпектаў Сьцежкі ==
=== Слушнае разуменьне ===
Радок 94 ⟶ 88:
 
Перакладаючы дадзеныя радкі на сучасную мову, Першая Будыйская Запаведзь азначае, у тым ліку, быць [[вэганства|вэганам]]: ня толькі ўласнаруч не забіваць жывых істотаў ("не належыць удараць іншых"), але і не выкарыстоўваць прадукты атрыманыя ў выніку забойства: трупы, органы, мускулатура, скура і г.д. ("ані выклікаць, каб былі бітыя").
== Дваццаты разьдзел [[Дхамапада|Дхамапады]]: Сьцежка ==
Словы [[Буда Гаўтама|Буды Шак'ямуні]] з [[Дхамапада|Дхамапады]]:
 
273. ''З усіх сьцежак найлепшай ёсьць Васьмёркавая Сьцежка; з усіх праўдаў найлепшымі ёсьць [[Чатыры Шляхетныя Праўды]]; з усіх рэчаў найлепшай ёсьць свабода ад жаданьняў; з усіх людзей найлепшым ёсьць [[Буда (будызм)|Той Хто Бачыць (Буда)]].'' (273 верш)
 
274. ''Гэта адзіная дарога: няма іншае, каб ачысьціць сваё разуменьне. Ідзі гэтаю сьцежкаю, а змыліш Мару.'' (274 верш)
 
275. ''Ідучы па гэтай сьцежцы пакладзеш канец цярпеньню. Адкрыўшы, як выцягнуць шып прагі, тлумачу сьцежку.'' (275 верш)
 
276. ''Самі мусіце высіляцца; Буды толькі ўказваюць дарогу. Людзі прызвычаеныя да [[Мэдытацыя ў будызьме|медытацыі]], якія ідуць сьцежкай, вызваляюцца зь вязаў Мары.
 
277. ''"Усе абумоўленыя рэчы нетрывалыя" - калі дзякуючы мудрасьці чалавек тое заўважае, адварочваецца ад цярпеньня. Ёсьць тое сьцежка, якая вядзе да ачышчэньня.
 
278. ''"Усе абумоўленыя рэчы незадавальняючыя" - калі дзякуючы мудрасьці чалавек тое заўважае, адварочваецца ад цярпеньня. Ёсьць тое сьцежка, якая вядзе да ачышчэньня.
 
279. ''"Усе рэчы ня ёсьць эгам" - калі дзякуючы мудрасьці чалавек тое заўважае, адварочваецца ад цярпеньня. Ёсьць тое сьцежка, якая вядзе да ачышчэньня.
 
280. ''Лайдак, які не высіляецца тады, калі павінен, які хаця малады і сільны, поўны ляноты, якога розум напаўняюць дарэмныя думкі - такі марны чалавек не знаходзіць сьцежкі да мудрасьці.
 
281. ''Няхай чалавек уважны ў мове, з апанаваным розумам, не дапускаецца сваім целам зла. Няхай ачышчае гэтыя тры роды чынаў і дасягае сьцежку, якую абвяшчаў [[Буда Гаўтама|Вялікі Мудрэц]].
 
282. ''Мудрасьць выплывае зь [[Мэдытацыя ў будызьме|медытацыі]], безь [[Мэдытацыя ў будызьме|медытацыі]] мудрасьць занікае. Няхай чалавек - ведаючы аб гэтых двух сьцежках, разьвіцьця і заняпаду - так кіруе сабой, каб яго мудрасьць магла ўзрастаць.
 
283. ''Зрубі лес [жаданьняў], а не адно дрэва. Зь лесу [жаданьняў] выплывае страх. Выкарчаваўшы лес і яго ашалёўку [прагненьняў], о мніхі, будзьце вольныя ад пачуцьцяў.
 
284. ''Так доўга, як мужчына прагне жанчыны, якоекольвек было б то субтэльнае, ягоны розум прывязаны, нібы смокчучае цяля да сваёй маткі.
 
285. ''Адрэж свае пачуцьці, як нехта вырываючы ўласнымі рукамі асеньні лотас. Культывуй толькі сьцежку, якая вядзе да спакою, да [[Нібана|Нібаны]], якую ўказаў [[Буда Гаўтама|Пачцівы]].
 
286. ''"Тут буду жыць у пару дажджоў, а там узімку і ўлетку" - так разважае дурань. Не ўсьведамляе небясьпекі [надыходу сьмерці].
 
287. ''Так як магутная паводка змывае сьпячую вёску, так сьмерць хапае і забірае чалавека, якога розум чапляецца пачуцьця задавальненьня са свайго патомства й скаціны.
 
288. Па кім ударае сьмерць, таго не абароняць блізкія. Ніхто ня можа ўратаваць - ані сыны, ані бацька, ані кроўныя.
 
289. Зразумеўшы тое, няхай чалавек, які ёсьць мудры, стрыманы і маральны, сьпяшаецца выбрукаваць сабе сьцежку, якая вядзе да [[Нібана|Нібаны]].
== Погляд на [[Будызм]] ==
Шляхетная Васьмёркавая Сьцежка дае магчымасьць разглядаць [[Будызм]] як тры фундаментальныя практыкі: