EBay: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія
д артаграфія
Радок 22:
Штаб-кватэра eBay знаходзіцца ў [[Сан-Хасэ (Каліфорнія)|Сан-Хасэ]]. Стваральнік сайту – іранскі праграміст францускага паходжаньня П'ер Амідзьяр, які першапачаткова вёў гэтую старонку як персанальную.
Адзін з першых лотаў, прададзенных на eBay, была зламанная [[лазэрная ўказка]] за 14,83 даляры. Зьдзіўлены Амідзьяр зьвязаўся з пераможцам аўкцыёну з пытаньнем, ці зразумеў той, што лазэрная ўказка зламаная. У адказе па электроннай пошце пакупнік патлумачыў, што ён зьяўляецца калекцыянэрам зламанных указак.
У лістападзе 1996 году eBay падпісаў сваё першае ліцэнзыйнае пагадненьне з кампаніей Electronic Travel Auction на выкарыстаньне тэхналёгіі ''SmartMarket'' для продажу квіткоў на летакі й іншыя турысцкія прадукты. Рост быў фэнаменальным: у студзені 1997 году сайт правёў 2 млн. аўкцыёнаў, у параўнаньні з 250 тыс. на працягунапрацягу ўсяго 1996 году. Кампанія афіцыйна зьмяніла назву свайго сэрвісу з ''AuctionWeb'' на ''eBay'' у верасьні 1997 году.
 
Першапачаткова сайт належыў ''Echo Bay Technology Group'', кансалтынгавай фірме Амідзьяра. Ён спрабаваў спачатку зарэгістраваць [[дамэннае імя]] echobay.com, але не знайшоў яго, бо яно было занятае Echo Bay Mines, золатаздабываючай кампаніяй. Таму было вырашана скараціць назву аўкцыёну да eBay.com.