Інклінгі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выправіў арф. памылкі
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
І́нклінгі ([[ангельская мова|па-ангельску]]: The Inklings, The Inkling Club) — літаратурны клюб, заснаваны ў [[Оксфард|Оксфардзе]] ў [[1931|1931 годзе]] студэнтам Тэ́нджы Лінам. Сам Лін, скончыўшы коледж, пакінуў Інклінгаў.
 
Вядомасьць Інклінгі набылі дзякуючы таму, што доўгі час сябрамі клюбу былі пісьменьнікі [[Джон Рональд Руэл Толкін|Джон Толкін]] ды [[Клайв Стэйплз Льюіс|Клайв Льюіс]]. У [[1939|1939 годзе]] да іх далучыўся яшчэ адзін вядомы пісьменьнік — [[Чарльз Уільямс]]. Акрамя таго, у клюб уваходзілі [[Оўэн Барфілд]], [[Х'юга Дайсан]] ды іншыя.
 
Інклінгі зьбіраліся па аўторках у пабе "Арол ды дзіця". Акрамя таго, па чацьверах ладзіліся літаратурныя чытаньні ў Льюіса, дзе сябры клюбу знаёмілі адзін аднога з тым, над чым яны працавалі. У прыватнасьці, у клюбе чыталіся «[[Валадар пярсьцёнкаў]]» Толкіна ды «[[Хронікі Нарніі]]» Льюіса.
 
Фактычным лідэрам клюбу быў Льюіс, і пасьля ягонага пераезду ў [[1954|1954 годзе]] ў [[Кэмбрыдж]] клюб спыніў сваё існаваньне.
 
[[en:Inklings]]