Варшаўская дамова: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.2) (робат дадаў: be:Варшаўскі дагавор
дапаўненьне, катэгорыя
Радок 45:
* {{Сьцяг Чэхаславаччыны}} [[Чэхаславаччына|Чэхаславацкая Сацыялістычная Рэспубліка]]
* {{Сьцяг НДР}} [[Нямецкая Дэмакратычная Рэспубліка]] ([[1956]]—[[1990]])
 
== Умовы дамовы ==
Дамова складалася з прэамбулы і 11 артыкулаў. У адпаведнасьці зь яго ўмовамі і [[Статут ААН|Статутам ААН]], дзяржавы — удзельнікі Варшаўскай дамовы абавязваліся ўстрымлівацца ў сваіх міжнародных адносінах ад пагрозы сілаю ці яе ўжываньня, а ў выпадку ўзброенага нападу на каго-небудзь зь іх, аказаць неадкладную дапамогу ўсімі сродкамі дзяржавам, якія падвергліся нападу.
 
== Кіраўнічыя органы ==
* '''Палітычны кансультатыўны камітэт''' ('''ПКК''') — для правядзеньня кансультацыяў і разгляда пытаньняў, якія ўзьнікаюць у зьвязку з ажыцьцяўленьнем Варшаўскай дамовы.
 
* '''Аб'яднанае камандаваньне ўзброенымі сіламі''' ('''АКУС''') — для забесьпячэньня ўзаемадзеяньня ўзброеных сілаў і ўмацаваньня абараназдольнасьці краінаў — удзельніцаў Варшаўскай дамовы.
 
== Вайсковыя кіраўнікі АВД ==
 
[[Файл:Warsaw-stamp.jpg|right|150 px|thumb|[[Паштовая марка]] [[СССР]], [[1975 год]]]]
 
=== Галоўнакамандуючыя Аб'яднанымі ўзброенымі сіламі краінаў-удзельніцаў Варшаўскай дамовы ===
* 1955—1960 — [[іван Конеў]] — Маршал Савецкага Саюзу,
* 1960—1967 — [[Андрэй Грэчка]] — Маршал Савецкага Саюзу,
* 1967—1976 — [[Іван Якубоўскі]] — Маршал Савецкага Саюзу,
* 1977—1989 — [[Віктар Кулікаў]] — Маршал Савецкага Саюзу,
* 1989—1991 — [[Пётар Лушаў]] — ґенэрал арміі.
 
=== Начальнікі штаба Аб'яднаных узброеных сілаў краінаў-удзельніцаў Варшаўскай дамовы ===
* 1955—1962 — [[Аляксей Антонаў]] — ґенэрал арміі,
* 1962—1965 — [[Павел Батаў]] — ґенэрал арміі,
* 1965—1968 — [[Міхаіл Казакоў]] — ґенэрал арміі,
* 1968—1976 — [[Сяргей Шцяменка]] — ґенэрал арміі,
* 1976—1988 — [[Анатоль Грыбкоў]] — ґенэрал арміі,
* 1989—1991 — [[Уладзімер Лобаў]] — ґенэрал арміі.
 
== Дзейнасьць ==
[[Аўгуст]] [[1968 год]]у — Увод войскаў у [[Чыхаславаччына|Чэхаславаччыну]] (прыгнечаньне [[Праская вясна|Праскае вясны]])
 
=== Дэклярацыі ===
На Маскоўскім паседжаньні ПКК (1958) была прынята Дэклярацыя, у якой прапанавалася скласьці пакт пра ненапад паміж дзяржавамі — удзельнікамі Варшаўскай дамовы і чальцамі НАТА.
 
У прынятай на паседжанні ПКК у Маскве (1960) Дэклярацыі саюзныя дзяржавы ўхвалілі рашэньне Савецкага ўраду ў аднабаковым парадку адмовіцца ад [[ядравыя выпрабаваньні|ядравых выпрабаваньняў]] пры ўмове, што заходнія дзяржавы таксама не адновяць ядравых выбухаў, і заклікалі стварыць спрыяльныя ўмовы для завяршэньня выпрацоўкі дамовы пра спыненьне выпрабаваньняў [[ядравая зброя|ядравай зброі]].
 
На Варшаўскай нарадзе ПКК (1965) абмяркоўвалася становішча, якое склалася ў зьвязку з плянамі стварэньня шматбаковых ядравых сілаў НАТА, а таксама разгледжаныя ахоўныя меры на выпадак ажыцьцяўленьня гэтых плянаў.
 
Будапэшцкая нарада ПКК (1966) — прынята Дэклярацыя пра ўмацаваньне міру і бясьпекі ў Эўропе.
 
=== Вучэньні і манэўры ===
 
Праводзіліся сумесныя камандна-штабныя і вайсковыя вучэньні і манэўры. Вучэньні праводзіліся на тэрыторыі ўсіх уваходных у АВД краінаў. Да ліку найболей буйных ставіліся вучэньні пад кодавымі назвамі «Квартэт» (1963), «Кастрычніцкі штурм» (1965), [[Апэрацыя «Радопы» (1967)|«Радопы»]] (1967), [[Днепр (вучэньні)|«Днепр»]] (1967), «Поўнач» (1968), «Братэрства па зброі» (1970), «[[Захад-81]]» (1981), «[[Шчыт-82]]» (1982).
 
=== Выведка ===
Падчас дзеяньня Варшаўскай Дамовы паміж выведкамі краінаў-удзельніцаў вялася сталая каардынацыя, з [[1979 год]]у пачала дзейнічаць глябальная сыстэма [[радыёэлектронная выведка|радыёэлектроннае выведкі]] — [[САУД]], уключалая ў сябе сродкі радыёэлектроннае і касьмічнае выведкі СССР, Баўгарыі, Вугоршчыны, Польшчы, Чэхаславаччыны, [[НДР]], а таксама якія не ўваходзілі ў Варшаўскую Дамову Віетнаму, Манголіі і Кубы.
 
 
== Крыніцы ==
Радок 51 ⟶ 98:
== Вонкавыя спасылкі ==
{{commons|Warsaw Pact}}
 
{{накід}}
 
[[Катэгорыя:Міжнародныя арганізацыі]]
[[Катэгорыя:Зьявіліся ў 1955 годзе]]
[[Катэгорыя:Варшаўская дамова]]
[[Катэгорыя:Халодная вайна]]
 
[[ar:حلف وارسو]]