Алена Лебенбаўм: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д дапаўненьне, катэгорыя, выпраўленьне спасылак
д дапаўненьне, катэгорыя, выпраўленьне спасылак
Радок 19:
 
==Біяграфія==
Нарадзілася ў сям’і беларускіх габрэяў Якава і Ніны Лебенбаўмаў у Берасьці. Ганарылася сваім прозьвішчам і любіла падкрэсьліваць яго значэньне: дрэва жыцьця. Вучылася ў сярэдняй школе № 20 г. Берасьця, а затым у музычнай вучэльні (цяпер — [[Берасьцейскі дзяржаўны музычны каледж імя Рыгора Шырмы]]). Здольнасьці да пародыяў выявіліся ў яе яшчэ ў школе. Школьныя настаўнікі сталі першымі персанажамі для яе пародыяў. Разам з тым любіла сьпяваць і марыла стаць эстраднай сьпявачкай. Але бацькі рыхтавалі яе на настаўніка музыкі. <ref>http://kp.by/daily/23591/139902 Наталия Кривец. Елена Воробей живет на два дома - в Москве и Бресте</ref>
 
У 1988 з трэцяй спробы паступіла ў Ленінградзкі тэатральны інстытут (сёньня — [[Санкт-Пецярбурская дзяржаўная акадэмія тэатральнага мастацтва]]). Паводле яе словаў, каб езьдзіць у Ленінград на ўступныя іспыты, тры гады запар ёй давялося мыць пад’езды, разгружаць хлеб, дапамагаць прадаўцам ў хлебным аддзеле. Цікава, што пры паступленьні прыёмная камісія адзначыла, што сьпяваць Алена Лебенбаўм ня ўмее і ня здольная гэтаму навучыцца.<ref>http://www.kino-teatr.ru/kino/acter/star/858/bio Биография. Воробей Елена Яковлевна</ref> У Ленінградзкім тэатральным інстытуце, які скончыла ў 1993 годзе, яна праходзіла навучаньне па клясе артыст тэатру, эстрады і кіно [[Ісак Штокбант|Ісака Штокбанта]]. Артыстка прызнаецца, што падчас навучаньня цяжэй за ўсё ёй было пазбавіцца свайго беларускага акцэнту, каб пачаць правільна размаўляць па-расейску. А лягчэй за ўсё ёй даваўся вакал. Пэдагогу па вакале Алене Шмыдлеўскай, якая вучыла ня толькі класычнай манэры сьпеваў, але і эстраднай, і джазавай, і якая пасьля ўгавораў пагадзілася ўзяць Алену Лебенбаўм у сваю клясу, яна паабяцала стаць лепшай вучаніцай. І сапраўды стала ёю.<ref>http://kp.by/daily/24370.4/552776 Елена Воробей: «Театральный институт - моя первая любовь»</ref>
 
==Творчы шлях==
З студэнцкіх гадоў пачала працаваць у Ленінградзкім тэатры музычнай пародыі «Буфф» разам з такімі вядомымі сёньня парадыстамі як [[Юры Гальцаў]], [[Генадзь Ветраў]]. Там у яе была магчымасьць іграць у драматычных спэктаклях, сьпяваць, і рабіць пародыі. Знайсьці свой жанр для яе тады аказалася няпроста — хацела стаць і сьпявачкай, і парадыстам, і актрысай.
 
У [[1991]] выступіла на конкурсе акторскай песьні імя Андрэя Міронава з музычнай пародыяй. Сваім вобразам і вакальным нумарам яна шакавала журы, якое не ацаніла яе выступ, але пры гэтым у гледачоў яна выклікала вялікае захапленьне і была адзначана прызам глядацкіх сымпатыяў.<ref>http://www.kino-teatr.ru/kino/acter/star/858/bio Биография. Воробей Елена Яковлевна</ref> У [[1993]] Алена выдатна прадэманстравала свае вакальныя і акторскія здольнасьці на Ўсерасейскім конкурсе «[[Ялта]]-[[Масква]]-Транзыт». Тады яна зьявілася перад гледачамі ў вобразе няўклюднай школьніцы ў акулярах з касічкамі і бутэрбродам у руцэ. Меркаваньні прафэсійнага журы і гледачоў гэтым разам супалі і Алена Верабей атрымала на конкурсе Гран-пры, адмысловы прыз 1-га тэлеканалу — паездку ў [[Сан-Рэма]] ды прыз глядацкіх сымпатыяў.
 
Аднак пасьля гэтага выдатнага посьпеху ў Ялце Алена Верабей эстраднай сьпявачкай ня стала — для гэтага патрэбныя былі вялікія грошы, якіх яна ня мела. Ты ня менш, яна працягвала пісаць песьні, агучвала шматлікія рэклямныя ролікі. Вялікую ролю ў яе далейшай акторскай кар’еры адыграла знакамітая сьпявачка [[Ала Пугачова]], якая ў [[1998]] годзе запрасіла яе прыняць удзел у здымках «Калядных сустрэчаў» («Рождественских встреч»).
 
Пазьней ёй зацікавўся парадыст [[Уладзімір Вінакур]], які шукаў актрысу для свайго тэатру, аднак працаваць у яго тэатры ёй не давялося: пасьля адзінага выступу ў канцэртнай праграме «Левчик и Вовчик. 30 лет спустя», дзе Верабей разам з Гальцавым і Ветравым выканалі парадыйны нумар, да яе падышоў прэзыдэнт культурнага фонду «АРТЭС» А. Достман і прапанаваў падпісаньне выгаднага кантракту. Праз пэўны час Алена Верабей цалкам перайшла на эстраду ў парадыйны жанр і пачала браць удзел у праграме «[[Аншлаг]]». Пачаліся і сольныя канцэрты перад вялікай аўдыторыяй у розных гарадах і краінах. За некалькі гадоў Алена Верабей пасьпела аб’езьдзіць з гастролямі паўсьвету. Здымаецца ў кіно.
 
Творчы псэўданім Алены Лебенбаўм мае наступнае тлумачэньне: з аднаго боку, слова «верабей» выдатна адлюстроўвае няўрымсьлівы тэмпэрамэнт артысткі, а яшчэ Алена з дзяцінства любіць сьпявачку Эдыт Піаф, прозьвішча якой з французскайфранцускай мовы перакладаецца як «верабей».
 
==Сям’я==
Сёньня Алена Верабей жыве ў Маскве на Вараб’ёвых гарах, выхоўвае дачку Сонечку, якая нарадзілася ў 2003 годзе насуперак дыягназу дактароў, якія ставілі ёй дыягназ “бясплоднасьць”. Раней рэгулярна наведвалася ў Берасьце, дзе ў сям’і бацькоў выхоўвалася яе дачка Сонечка. Заўчасна спачылы дзядзька Алены Лебенбаўм (родны брат бацькі) — Яфім Лебенбаўм — быў сябрам Берасьцейскай гарадзкой арганізацыі [[БНФ “Адраджэньне”]] “Адраджэньне”, выступаў за незалежнасьць Беларусі, яе дэмакратызацыю, прыхільна ставіўся да беларушчыны і, будучы прыватным прадпрымальнікам, нават матэрыяльна рэгулярна падтрымліваў утрыманьне сядзібы БНФ у Берасьці. Наогул для ўсіх Лебенбаўмаў, любоў да Берасьця і сваёй краіны былі зусім не чужыя. <ref>http://jacviah.livejournal.com/36623.html Мая знакамітая аднакласьніца — Алена Верабей</ref>
 
З 2010 году бацькі Алены Верабей (Лебенбаўм) Якаў і Ніна ды сям’я малодшай сястры Натальлі жывуць разам з ёй у Маскве.