Этналёгія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MerlIwBot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: el:Εθνολογία, csb:Etnologiô
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
'''Этналёґія''', '''этнагра́фія''' (ад грэц. еthnos – племя, [[народ]] + logos – [[вучэньне]]) — [[навука]], якая вывучае народы ([[этнас|этнасы]]) і іншыя этнічныя супольнасьці, іх [[генэзіс]], побыт, культурна-гістарычныя асаблівасьці. Станаўленьне этналёґіі адбывалася ў другой палове [[19 стагодзьдзе|19 стагодзьдзя]] і было зьвязанае з эвалюцыйнай школай (Э. Таймлер, Л. Морган і інш.), якая сыходзіла з ідэяў адзінства [[культура|культуры]] [[чалавецтва]]. З канца 19 стагодзьдзя дасьледуе рэгіянальныя ўплывы і ўзаемаўплывы ([[дыфузіянізм]], [[культурна-гістарычная школа]]).
 
Разьвіцьцё тэарэтычнай этналёґіі ў [[20 стагодзьдзе|20 стагодзьдзі]] зьвязанае з канцэпцыямі Э.Дзюркгейма, З.Фройда, Л.Леві-Бруля, Б.Маліноўскага, А.Радкліф-Браўна, К.Леві-Строса і інш.
 
Асноўны прадмет этналёґіі – адметныя рысы традыцыйнай культуры этнасаў, г.зв. звычаі, народнае мастацтва, пасяленьне, жыцьцё, адзеньне, прылады працы, промыслы, рамёствы і да т.п. Этналёґія вывучае [[матэрыяльная культура|матэрыяльную]] і [[духоўная культура|духоўную культуру]], этнічную [[самасьвядомасьць]], [[мэнтальнасьць]], [[нацыянальны характар]], лад жыцьця розных народаў і інш.
 
У той час, як [[этнаграфія]] пазначае апісальную дысцыпліну, [[этналёгія]] — агульнатэарэтычная навука, якая часьцяком займаецца вырашэньнем агульных народазнаўчых праблемаў. Аднак, пэўна, этнаграыія ня выключае абагульненьяў тэарэтычнага пляну, як і этнолёгія можа дастасоўваць мэтады апісаньня.
 
[[Катэгорыя:Этналёгія| ]]